Дагератып. Людміла Рублеўская. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Людміла Рублеўская
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Зарубежное фэнтези
Год издания: 2016
isbn: 978-985-7165-11-7
Скачать книгу
што хоць зараз стварай для іх універсітэты. Але я і сам бачыў, як грыф кідае з вышыні камень на гняздо страуса, каб разбіць яйка, а галапагоскі дзятлавы ўюрок дастае жамяру з трэшчынаў з дапамогай кактусавай калючкі. Вось вам працоўныя інструменты… Творчасць? Падчас экспедыцыі па Танзаніі ў нас знікла пустая бляшаная бочачка з-пад вады. Назаўтра мы пачулі ў джунглях, дзе не мелася згодна карце ніякіх паселішчаў, барабанны бой. Рушылі асцярожна туды… І пабачылі, як малады шымпанзэ, страшэнна горды сабой, выбівае рытм на нашай бочачцы, а супляменнікі захоплена яго слухаюць, пакрыкваючы ды пляскаючы ў ладкі. Чым не канцэрт Ігнацыя Падэрэўскага?

      – Выбачайце, але чалавек мае маральнасць! – абурана выгукнуў Масевіч, адарваўшыся ад хлеба з сырам. Граф счапіў тонкія пальцы, як на лекцыі, і насмешна прымружыў вочы.

      – Та-ак, ну, давайце зірнем на мараль… Дэльфіны падымаюць хворага таварыша да паверхні вады, каб даць удыхнуць паветра. А вы наведвалі калі-небудзь звычайную гарадскую багадзельню, дзе дажываюць свой век інваліды, гніючы зажыва? А хто з людзей можа пахваліцца такой любоўю да радзімы, як бусел, які пралятае тысячы вёрстаў, каб вярнуцца на нашыя балаты, такой вернасцю, як сабака, такім каханнем, як лебедзь? Звяры мудрэй за чалавека, бо толькі двухногія могуць гэтак бязлітасна знішчаць адно аднаго, быццам іх мэта – звесці ўласны род. Леў можа з аднаго кідка вырваць бок буйвалу. Але калі б’ецца з супольнікам за тэрыторыю альбо самку, ніколі не пусціць на поўную моц іклы і кіпцюры. У звяроў ёсць абмежаванне на сваю зброю, калі б’юцца з прадстаўніком уласнага віду. Толькі чалавек такога абмежавання не мае! Праўда, дадзеная яму ад прыроды зброя вартая жалю: пазногці крохкія, зубы тупыя… Але чалавек надзвычай вынаходлівы ў прыстасаваннях для больш зручнага забойства падобных да сябе.

      – Вы не дужа любіце людзей? – спытала-сцвердзіла Багута, вывучаючы смуглявы твар, занадта нервовы для мізантропа. Граф перавёў на адзіную ў кампаніі кабету спакойны позірк шэрых вачэй.

      – Той, хто кажа, што любіць дарагое наша чалавецтва цалкам, ці ілгун, ці сам сабе тлуміць галаву. Любіць можна таго, каго ведаеш, і ў абмежаванай колькасці асобінаў. Я сустракаў людзей, вартых любові і павагі. Няшмат, але мне досыць. І асабліва не люблю тых, хто спрабуе згаданае чалавецтва перавыхаваць, перарабіць на свой густ і, зразумела, ашчаслівіць. Як сведчыць гісторыя, агульнае шчасце такія дабрадзеі заліваюць чалавецтву ў глотку гвалтам, як расплаўлены свінец, і эпоху доўга ванітуе крывёй.

      – Вы не верыце, што можна выправіць сацыяльную несправядлівасць? – Ніхель перастаў ветла ўсміхацца, шкельцы ў ягоных акулярах нібыта пацямнелі.

      – Ну чаму ж, веру, нават чарнаскурых рабоў вызвалілі ад рабства, – прагаварыў Каганецкі. – Але любая высакародная справа прыцягвае зашмат паразітаў, якія высмакчуць урэшце яе сутнасць. Вось, адзін з экспанатаў сямейнага музею…

      Граф падышоў да шафы з чорнага разнога дрэва, падобнай да труны, адчыніў шуфляду, якая жаласна зарыпела,