Тэорыя змовы. Уладзіслаў Ахроменка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Уладзіслаў Ахроменка
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2011
isbn: 978-985-6991-22-9
Скачать книгу
Непадалёк меладычна цурчэў фантан, за якім узвышаліся накрытыя сталы. Зухаватыя выганоўцы-засцянкоўцы, падперазаныя паясамі з цяжкімі дзедаўскімі шаблямі, апетытна прыкладаліся да чарак, кілішкаў, бутэлек і нават жбаноў. Колькі стомленых і ўчадзелых ужо адпачывалі каля фантана.

      Казёл паглядзеў на Прашмандоўку трохі здзіўлена. Тая супакойліва пасміхнулася – маўляў, гэта не Батлейка і не кампутарная анімація, неўзабаве пачнецца самае цікавае. І сапраўды, не паспеў рагаты разгледзіць карцінку ў дэталях і ў сукупнасці, як з кампутарных дынамікаў данеслася ледзь улоўная акустычная вібрацыя, якая хутка разраслася ў пагрозлівы рытмічны шоргат.

      Урачыста-тужлівая сарабанда зрэзалася на палове такта. Шляхотныя кавалеры, прыўкрасныя паненкі і падпітыя засцянкоўцы сінхронна залупілі бельмы ўгару. На тле цытрынавай поўні выразна акрэсліўся жахлівых памераў кажан. Пачварныя скураныя крылы са свістам праціналі паветра.

      – Ні х-х-храна сабе… – уразіліся за сталамі, але не настолькі, каб кінуць выпіваць. Кажан імкліва набліжаўся да замка. Між зубцоў данжона трывожна бліснуў шалом, і каралеўскі найміт-прусак хрыпла загарлаў:

      – Ахтунг, ахтунг! У небе Гастэла!

      Паветраны падарожнік віртуозна абмінуў недабудаваную касцельную вежу з бляшаным флюгерам-анёлкам, важка спланіраваў у дворык і паставіў на парапет фантана вялізны куфар з прасвідраванымі дзіркамі і абабітымі срэбрам вугламі.

      Кампутарны экран паслужліва даў буйны план нябеснага госця. Гэта быў шляхотны фацат у доўгім дарожным плашчы. З-за пояса шматзначна выторкваўся стылет. Меланхалійнасць твару сведчыла пра гатоўнасць ахвярна змагацца за высокія адраджэнскія ідэалы.

      – Гэта Сарматыя? Апошні фарпост цывілізаванага свету? – спраўдзіў лятун.

      – А то! Вялікае Княства! – прагучала імпэтнае ўдакладненне ад фантана.

      – Тады маю гонар назвацца, – госць стомлена склаў за спінай гіганцкія скураныя крылы, – я – месір Францыск Гастэла, нунцый Яго Свяцейшаства Клімента VII.

      – Нашаму госцю Франаку – наліць! – неадкладна ўзрадваліся за сталамі.

      – Цяпер я бачу, што патрапіў да праўдзівых ліцвінаў! – задаволена вызначыў Гастэла.

      Па каменных плітах таропка працокалі абцасы. Госці паважліва расступаліся. Бразнулі шпоры, хіснуліся плюмажы, зашамацеў аксаміт сукняў.

      Нябачны цырыманімайстар з галерэяў урачыста абвесціў:

      – Яе каралеўская мосць Бона са Сфорцаў!

      Каралева выглядала стомленай: тонкія вусны падабраліся ў ломкую лінію, зморшчыны драматычна акрэсліліся. Відаць, жыццё на ўсходнім фарпосце цывілізацыі давалася ёй надта няпроста.

      – Радая бачыць месіра Гастэлу ў слынным горадзе Таргачове, – інтэлігентна прывітала гаспадыня замка. – І хто б мог падумаць, што Яго Свяцейшаства наважыцца выправіць свайго нунцыя на крылах, змайстрачаных яшчэ старым педэрастам Леанардам?!

      Нунцый неўпрыкмет агледзеў прыўкрасных паненак.

      – Хай мяне запішуць у меншасць,