Беларуская лiтаратура. Уладзімір Навумовiч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Уладзімір Навумовiч
Издательство: Республиканское унитарное предприятие "Издательство "Вышэйшая школа"
Серия:
Жанр произведения: Языкознание
Год издания: 2013
isbn: 978-985-06-2271-6, 978-985-06-1950-1
Скачать книгу
і саркастычна-з’едлівай прозы, жартоўных пераказаў незвычайных прыгод у лесе, у панскім двары, алегорый “вандроўных сюжэтаў”. Нараджаўся беларускі народны лялечны тэатр – батлейка. Шырока ўкаранялася ў свядомасць народа меладычная і эмацыянальна-пачуццёвая песенна-інтымная лірыка, якая шырока распаўсюджвалася і ахоплівала розныя слаі насельніцтва, людзей самых розных узростаў, ад юнакоў і дзяўчат да асоб сталага веку.

      Гармонія чалавека і свету па-ранейшаму прыцягвала ўвагу творцаў, з’яўлялася мерай духоўных каштоўнасцей. Але ў формах падачы матэрыялу назіралася ўжо большая вольнасць думак і пачуццяў. У стылі барока актыўна выкарыстоўваліся алегорыя, ускладненасць метафар, адбывалася перанасычэнне эпітэтаў, параўнанняў, гіпербалізацыя падзей і вобразаў. Але не ў гэтым была адметнасць часу, а ў тым, што творы мастацтва ставілі задачу “прабіцца” да пачуццяў чалавека, апелявалі да эмоцый, да людскіх адчуванняў, а гэта значыць, што ўздзеянне такога мастацтва на фарміраванне светапогляду самой асобы ў значнай ступені павышалася.

      Гэта быў час развіцця дыдактычна-філасофскай лірыкі, аратарскай прозы. На першы план выходзілі павучальны змест, маральны аспект. Адбывалася прамое ці ўскоснае адмаўленне Адраджэння і Рэфармацыі.

      На Беларусі вылучаюцца “высокае” (творы якога напісаны на польскай, лацінскай, стараславянскай мовах), “сярэдняе” (разлічанае на бяднейшую шляхту і гараджан), а таксама “нізкае”, ці “мужыцкае” (парадыйна-сатырычная і гумарыстычная паэзія і проза, інтэрмедыі, сцэнкі, маналогі, дыялогі), барока.

      На эпоху стылю барока прыпадае росквіт народнага тэатра, актыўна развіваліся сатыра, гумар. Шырока бытавалі эпічныя жанры, асабліва распаўсюджаны быў эпас пра жывёл, расліны, з’явы прыроды, пра розныя паўсядзённыя здарэнні, прыродныя і жыццёвыя анамаліі. Гэта быў час барокавай лірыкі, калі суб’ектыўнае пераважала над аб’ектыўным, калі лірыка разглядалася як адна з найяскравейшых форм самавыяўлення паэта, якога перапаўнялі пачуцці. Упершыню так выразна праяўляліся прыкметы макаранічнага стылю, характэрнай асаблівасцю якога з’яўлялася цеснае “суседства”, “перасыпанасць” вершаваных радкоў словамі з розных моў, блізкароднасных ці нават больш аддаленых.

      Увогуле ж мастацтва барока мае некалькі этапаў свайго развіцця: “ранняе” (канец XVI – першая палова XVII ст.), “сталае” (другая палова XVII – першая палова XVIII ст.), “позняе” барока (з сярэдзіны XVIII ст.).

      Для архітэктуры былі характэрны напышлівасць і грувасткасць фасадаў, складаныя лініі ў забудовах, імкненне ўпрыгожваць будынкі арнаментальнай лепкай, шматкаляровай мазаікай, вітражамі, разьбой па дрэве, распісваць сцены і столь, а таксама паўсюдная ўстаноўка самых разнастайных маленькіх і вялікіх скульптур.

      У жывапісе таксама панавала адлюстраванне велічнасці планаў, падкрэслівалася значнасць падзей, палатно павінна было ўражваць грандыёзнасцю задуманага і здзейсненага.

      У гэты перыяд на Беларусі пабудаваны выдатныя храмы – Гродзенскі касцёл Святога Францыска