Беларуская лiтаратура. Уладзімір Навумовiч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Уладзімір Навумовiч
Издательство: Республиканское унитарное предприятие "Издательство "Вышэйшая школа"
Серия:
Жанр произведения: Языкознание
Год издания: 2013
isbn: 978-985-06-2271-6, 978-985-06-1950-1
Скачать книгу
паказвалі хараство душы сучасніка.

      Пашырэнне ідэй гуманізму змушала дзеячаў культуры да пошуку новых магчымасцей задавальнення эстэтычных густаў і патрэб “люду паспалітага”, у асноўным гараджан і прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя. Літаратурныя традыцыі, якія склаліся яшчэ ў XII–XIV стст., мелі ў асноўным царкоўна-рэлігійны характар і не зусім адпавядалі новаму часу. Само жыццё беларуса ў Сярэднявеччы дзякуючы гандлёвым сувязям гарадоў з заходнееўрапейскімі краінамі адкрывала доступ да антычных крыніц культуры, знаёміла з літаратурнымі традыцыямі еўрапейскіх народаў. Яно, такім чынам, ставіла задачу творча ўзбагаціць старую спадчыну, наблізіць мастацкую творчасць да рэальнага жыцця, развіваць у літаратуры свецкія жанры.

      Помнік Францыску Скарыне ў двары студэнцкага гарадка БДУ (скульптар С. Адашкевіч)

      Гэту задачу бліскуча выканаў беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар і асветнік Францыск Скарына. Цікавым, драматычным, насычаным падзеямі было яго жыццё. Нямала ў ім і загадак для сучаснага даследчыка.

      Ф. Скарына нарадзіўся ў сям’і полацкага купца. Год паяўлення на свет будучага генія беларускага народа дакладна невядомы. Рана, яшчэ ў дзяцінстве, ён далучыўся да навукі, засвоіў латынь. Незвычайныя здольнасці да вучэння дапамаглі Францыску трапіць у вядомы на той час Кракаўскі ўніверсітэт, дзе ён атрымаў высокую ступень бакалаўра філасофіі. Пазней, у Падуанскім універсітэце, ён бліскуча абараніў вучоную ступень доктара лекарскіх навук. Год 1551-ы, магчыма, быў апошнім годам яго жыцця, за якое ён зрабіў невымерна многа.

      Першыя свае кнігі Ф. Скарына друкаваў у Празе. Дакладна вядома, што 6 жніўня 1517 г. ён выпусціў першую кнігу – “Псалтыр”: “Повелел… тиснути рускыми словами, а словенским языком”. Гэта былі псалмы, рэлігійныя песнапенні лірычна-драматычнага характару, павучальнага зместу па біблейскіх матывах, чытанне для душы, кранальнае, займальнае, якое надоўга западала ў сэрца. “Псалтыр”, або зборнік духоўных песень, традыцыйна з даўніх часоў выкарыстоўваўся для навучання грамаце. З гэтай мэтай ажыццяўляе сваё выданне і Ф. Скарына. Яго кніга з тлумачэннямі, каментарыямі на палях станавілася для сучаснікаў вялікага асветніка асновай светаразумення, светабачання. Да кнігі была падрыхтавана і прадмова, якая тлумачыла прызначэнне выдання. Ф. Скарына падкрэсліваў свецкае прызначэнне свайго выдання. Напісанне прадмовы ў беларускай літаратуры было новым прыёмам. Гэта давала магчымасць уздзейнічаць на чытача, накіроўваць яго ўвагу. Даследчыкі мяркуюць, што Ф. Скарына сам рабіў набор, адліваў шрыфты, выконваў ілюстрацыі і выразаў па іх гравюры, сам перакладаў тэксты. Амаль тытанічную працу здзейсніў вялікі першадрукар, асветнік, вучоны-гуманіст эпохі Адраджэння Ф. Скарына, слаўны сын беларускага народа. У беларускай бібліятэцы-музеі імя Ф. Скарыны ў Лондане захоўваецца фрагмент “Бібліі” – адна старонка, ціснутая самім Скарынай. Той рарытэт беларусы замежжа купілі на аўкцыёне ў Мантэвідэа, калі