Невядомыя:
– Ты мне перашкаджаеш. Зноў урываешся са сваёй дзяўчынай, і мае страсці развальваюцца.
– Я не дам табе гадзіць. І так ты сапсаваў будучыню яму. Ён дойдзе да вострава. Так будзе. Я сказаў.
Я апынуўся ў лесе. Патоку перайшоў і бачу катэры. Мая нага зноў у заднюю нагу жарабца ператварылася. Божа мой, не магу ісці. Мяне сустрэў чалавек і дапамог дабрацца да катэра. На ім ёсць усё, каб я змог абслужыцца. Толькі я лёг, так мая нага прыбегла, нават дзве! Я звар'яцеў… сабраўся з сіламі, заплюшчыў вочы і паспрабаваў устаць. Усё атрымлівалася, і я быў у альтанцы. Альтанка прыгожая. Такіх не бачыў. З кімсьці размаўляю. Мужчына ці жанчына? Можа, з альтанкай размаўляю? Нічога не разумею. Раптам, задняя сценка раскрылася і жоўтая сцяжынка. Я па ёй дайшоў да ракі. Убачыў, як купаецца дзяўчына. Я прыгледзеўся… гэта яна! Дзяўчына з зялёнымі вачыма! Я абдымаю яе! Яна кажа, што пара мне ісці. Я пытаюся: «Ты кінеш мяне?». «Не, – кажа яна, – я буду з табой, толькі пазней». Цалуе мяне і паказвае, куды ісці. Сама растварылася, я адзін стаю. Павярнуўся і пайшоў наперад. Праз 50 метраў я спыніўся. Пад нагамі туман. Я асцярожна пайшоў. Туман знік. Я ўбачыў прыгажосць. Можна прысесці і разгледзець яе. Я ўбачыў, што плыву на гэтым востраве. Уся зямля ўнізе. Прыгожа…
Жанчына ў лекара спытала:
– Доктар, ён будзе жыць?
– Мы ўсё зрабілі. Усё залежыць ад яго. Пачакаем тыдзень…
Я апынуўся ў лесе. Патоку перайшоў і бачу катэры. Мая нага, зноў, на заднюю нагу жарабца ператварылася. Божа мой, не магу ісці. Мяне сустрэў чалавек і дапамог дабрацца да катэры. На ім ёсць усё, каб я змог абслужыцца. Толькі я лёг, так мая нага прыбегла, нават дзве! Я звар'яцеў… сабраўся з сіламі, заплюшчыў вочы і паспрабаваў устаць. Усё атрымлівалася, і я быў у альтанцы. Альтанка прыгожая. Такіх не бачыў. З кімсьці размаўляю. Мужчына ці жанчына? Можа, з альтанкай кажу? Нічога не разумею. Раптам, задняя сценка раскрылася і жоўтая сцяжынка. Я па ёй дайшоў да ракі. Убачыў, як купаецца дзяўчына. Я прыгледзеўся… гэта яна! Дзяўчына з зялёнымі вачыма! Я абдымаю яе! Яна кажа, што пара мне ісці. Я пытаюся: «Ты кінеш мяне?». «Не, – кажа яна, – я буду з табой, толькі пазней». Цалуе мяне і паказвае, куды ісці. Сама растварылася, я адзін стаю. Павярнуўся і пайшоў наперад. Праз 50 метраў я спыніўся. Пад нагамі туман. Я асцярожна пайшоў. Туман знік. Я ўбачыў прыгажосць. Можна прысесці і разгледзець яе. Я ўбачыў, што плыву на гэтым востраве. Уся зямля ўнізе. Прыгожа…
Жанчына ў лекара спытала:
– Доктар, ён будзе жыць?
– Мы ўсё зрабілі. Усё залежыць ад яго. Пачакаем тыдзень…
Васiльковае