Рассказ в стихах. Книга издана на 2-х языках – на белорусском и русском.. Александр Слука. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Александр Слука
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения:
Год издания: 0
isbn: 9785006474284
Скачать книгу
прыйшло чаканне. Чаканне яго прыездаў у адпачынак, прыездаў такога ж прыгожага, упэўненага, моцнага, якім калісьці быў яго бацька. І кожны раз, сустракаючы яго, яна пра сябе думала, як яму ідзе вайсковая форма. Кожны раз, вярнуўшыся, ён урываўся ў хату маладым буйным ветрам, несучы перад сабою вялізны букет кветак і, цалуючы яе ў шчаку, казаў: «Ма, гэта табе». І яна зноў была шчаслівая. А пасля кожнага ад’езду зноў яго чакала. Затым у яго з’явілася тоненькая дзяўчынка, якая сваім з’яўленнем прынесла ў яе жыццё зноў чаканне. Чаканне хуткага вяселля, затым чаканне ўнукаў. І так усё жыццё. Чаканне. Чаканне. Чаканне…

      «Мусіць, менавіта так я і скончу гэтую кнігу. Дзяўчынка, унукі – вельмі добра, вельмі» – зрабіла запіс ў нататніку. Сонца ўжо амаль зайшло. Наступіў яшчэ адзін цёплы, зацішны, вясновы вечар у яе жыцці. «Ну, што ж, час дадому» – падумала яна і, схаваўшы пад хустку, сівую пасму валасоў, паднялася з лавачкі. У апошні раз дзелавіта агледзела наведзены парадак і, сказаўшы, маладзенькаму лейтэнанту, які безклапотна ўсміхаўся з фотаздымка: «Прыйду праз тыдзень. Да спаткання, сынок» – злёгку горбячыся, павольна накіравалася да выхаду з могілак, насустрач адзіноце, якая чакала яе каля ўваходнай брамы… Насустрач адзіноце…

      Я і востраў

      Невядомыя спрачаліся:

      – Ён дабяжыць.

      – Не. Не дабяжыць.

      – Я сказаў, што дабяжыць. У яго веру.

      – Не ведаю. З тваім гэтым: «веру»… Паглядзім…

      Галоўнае памятаю, бег па вуліцы і потым ўніз ў люк, потым з люка, і я адзін у завулку. Усё маментальна адбывалася: з'явіўся вораг. Прапанаваў біцца, не баязлівец бо ты (я, у сэнсе) … Мы па крузе ходзім, потым ён нападае, і я адбіваюся і пераходжу ў напад. Яму канец. Ён падае і хапае мяне рукой за горла, я яго дабіваю і адчуваю, што ўдары мае слабейшыя. Вораг ляжыць, і я, хістаючыся, сыходжу. Сеў пад плотам. Адпачыць трэба. Мне адразу лягчэй стала. Потым прайшоў я і ўпёрся ў будынак. Ён зачынены быў. Абыйшоў яго, зноў плот. Пералез я праз плот і апынуўся ў садзе, раптам убачыў дзяўчыну. Яна глядзела на мяне і ўсміхнулася. Яна прыгожая. Я такіх не бачыў: уся падабраная, твар з зялёнымі вачыма, ўюцца валасы. Так, яна прыгожая! Я спытаў нешта, яна адказала. Не памятаю, пра што размаўлялі. Мне было добра з ёй…

      Зноў я на вуліцы адзін. Што такое? Бачу ўверсе па вуліцы шмат людзей. Я пайшоў туды. Падыйшоў, а там… прыгажосць. Цэлы горад. Я зарыентаваўся, знайшоў дом і пайшоў да яго. Як усё гэта ў мяне атрымліваецца? Як я ведаю куды ісці? Быццам унутры мяне сядзіць нехта. Прыкра. Добра, зайшоў у дом, у мяне пакой, праз акно гляджу на двор. Лёг паляжаць і заснуў: мы прыплылі ў горад затоплены. Дакладна, мы! Мой сябар, дзяўчына з зялёнымі вачыма. Яны засталіся на караблі, а я пералез у дом. Там шмат было каштоўнага. Я сабраў і… выпусціў мяшок у ваду. Ніхто не падняў. Дзяўчына каля мяне апынулася, пагладзіла мне галаву і пацалавала мяне! Гэты мяшок не хваляваў больш мяне, ніколі! Важна, што яна мяне пацалавала! Які прыемны сон. Я паглядзеў