36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Яўген Аснарэўскі. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Яўген Аснарэўскі
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения:
Год издания: 0
isbn: 9785006452626
Скачать книгу
Навагрудка, хаця фарміраванне ВКЛ ішло не адно стагоддзе і ўключала ў сябе мірнае, як можна думаць, далучэнне беларускіх зямель, напрыклад, адыход да вялікіх князёў літоўскіх Віцебскага. княства, які адбыўся, як лічыцца, дзякуючы дынастычнаму шлюбу Альгерда з нейкай віцебскай князёўнай, званай Марыя.

      Гаворачы аб часах XIII стагоддзя, можна адзначыць, што Міндоўг, як вядома з дакладнага дакумента, булы Папы Рымскага Аляксандра IV, датаванай 6-м сакавіка 1255 года, захапіў нейкія землі «Рускага каралеўства», якімі, тэарэтычна, маглі быць землі Навагрудка. Гэтыя землі Папа, у сваім пасланні, дазваляў Міндоўгу пакінуць сабе.

      Аўтар асабіста перакладаў арыгінальны лацінскі тэкст булы і можа пацвердзіць, што гаворка ішла менавіта аб захопе нейкіх земляў.

      Такія звесткі пацвярджаюць не толькі спробы літоўскай экспансіі на Русь, але і некаторыя поспехі літоўскіх феадалаў.

      Некаторыя спецыялісты лічаць дакумент Папы неабвержным доказам захопу Навагрудка. То бок у гэтым выпадку «Каралеўствам Русі» нібыта было Галіцка-Валынскае княства, у палітычнай арбіце якога знаходзіліся гарады Панямоння.

      Тут, аднак, існуе праблема. Загадкавае «Каралеўства Русі» названа без прывязкі да канкрэтных абласцей.

      Вядома, што літоўскі даследчык Артурас Дубоніс бачыць у гэтым «Каралеўстве» Полацкае княства. У сваёй працы «Дзве мадэлі літоўскай экспансіі на Русі (XIII – пачатак XIV стагоддзя)» гісторык піша:

      «З Даніілам Міндоўг жыў у мiры, таму пантыфік не мог дабраславіць літоўскую экспансію ў гэтым напрамку. Іншым Рускім каралеўствам, якое апынулася ў цэнтры ўвагі Міндоўга, магло быць толькі Полацкае княства».

      Звяртае на сябе ўвагу некалькі наіўнае сцвярджэнне Дубоніса аб тым, што Папа чамусьці павінен быў кіравацца, у сваім зацвярджэнні за Міндоўгам захопленых рускіх земляў, станам перамір'я літоўцаў з Даніілам Галіцкім, хоць галіцка-валынскія князі і Міндоўг бясконца хадзілі па крузе перамір'яў і новых войнаў, а Папу, як вынікае з булы, цікавілі новыя, даступныя для хрысціянізацыі, вобласці, якія межавалi з «Каралеўствам», і менавіта таму ён зацвердзіў захопленыя тэрыторыі за Міндоўгам. У такой сітуацыі патэнцыйнага росту каталіцкага ўплыву, Апостальскую Сталіцу наўрад ці збянтэжыў бы канфлікт Міндоўга і Данііла, для спынення якога, у Папы так цi iнакш не было абсалютна эфектыўных сродкаў. У дадзеным выпадку нам, аднак, важней упэўненасць доктара Артуруса наконт таямнічага «Каралеўства».

      Рускі гісторык А. В. Маёраў, у сваёй працы «Первая уния Руси с Римом. Часть 4» таксама вельмі ўпэўнена называе ўладанні Аляксандра Неўскага тымі самымі загадкавымі землямі з булы пантыфіка. У публікацыі Маёрава чытаем:

      «Дазвол Папы на захоп рускіх земляў, дадзены літоўскаму каралю ў буле „Catholice fidei cultum“, несумненна, меу на ўвазе землі ў іншай частцы „Рускага каралеўства“ і быў накіраваны супраць іншага ўладара Русі – наўгародскага і ўладзімірскага вялікага князя Аляксандра Неўскага».

      Такім чынам, Дубоніс упэўнена называе «Каралеўства» Полацкім княствам, а Маёраў упэўнена гаворыць