36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Яўген Аснарэўскі. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Яўген Аснарэўскі
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения:
Год издания: 0
isbn: 9785006452626
Скачать книгу
вывучэнне гістарычных архіваў, а самі спецыялісты-генетыкі нярэдка супярэчаць адно аднаму. Вядома, што ў межах генетычнага даследавання беларусаў часам аб'яўляюць балтамі, а часам славянамі.

      Прымаючы або адхіляючы скандынаўскае паходжанне вялікага князя Шварна, нельга, аднак, абгрунтавана адмаўляць прысутнасць скандынаваў на троне ВКЛ, бо ўладарамі Літвы былі прадстаўнікі шведскага каралеўскага дома Ваза (Васа), а менавіта: Жыгімонт III, Уладзіслаў IV і Ян II Казімір.

      Літвой таксама валадарыў венгерскі арыстакрат Стэфан Баторый, чый род быў даволі цесна звязаны з родам Улада Цэпеша, прататыпа літаратурнага Графа Дракулы.

      Прататыпам літаратурных персанажаў быў і яшчэ адзін вялікі князь літоўскі, а менавіта Генрых Валуа – кароль Францыі і брат Маргарыты Валуа: знакамітай «каралевы Марго», з твораў Аляксандра Дзюма.

      У пераліку вялікіх князёў літоўскіх знаходзяцца прадстаўнікі трох польскіх арыстакратычных родаў: Ян Сабескі, Станіслаў Ляшчынскі і Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

      Каралі польскія i вялікія князі літоўскія Аўгуст Моцны і Аўгуст III належалі да нямецкага роду Вецінаў.

      Немалую ўладу ў ВКЛ мела вялікая княгіня Бона Сфорца, з італьянскага роду, прадстаўнікі якога былі мецэнатамі вялікіх людзей мастацтва, у прыватнасці, самага знакамітага мастака ўсіх часоў – Леанарда да Вінчы.

      Бона, не з'яўляючыся манархам фармальна, аказвала значны ўплыў на жыццё краіны. Гэтая прадпрымальная жанчына здолела зарабіць у Літве вялікія грошы, дзякуючы сваім добрым эканамічным рэформам.

      Падобная прадпрымальнасць і ўплыў Боны на палітыку яе мужа Жыгімонта I і сына Жыгімонта Аўгуста настолькі не падабаліся літоўскім і польскім магнатам, што благая слава трымалася і праз 82 гады пасля смерці каралевы, калі ўплывовы польскі вяльможа і князь Свяшчэннай Рымскай імперыі Каспер Дэнгаф называў каралеву польскую і вялікую княгіню літоўскую Цэцылію Габсбург «бонкай», гэтым намякаючы на жаданне Цэцыліі мець рэальную палітычную ўладу, падобна Боне Сфорцы.

      Такім чынам, як не цяжка заўважыць чытачу, кампанія літоўскіх манархаў адрознівалася значнай разнастайнасцю і ў ёй прысутнічалі надзвычай цікавыя асобы.

      Адкуль паходзіла дваранства Вялікага княства Літоўскага?

      Не варта забывацца і на магутную арыстакратыю, тым больш што ў ВКЛ рана акрэслілася тэндэнцыя да абмежавання ўлады манарха.

      На момант напісання гэтай кнігі, у артыкуле пра русінаў (Rusenai) літоўскай вікіпедыі знаходзіцца тэкст, які паведамляе, што продкі беларусаў амаль не ўплывалі на палітычныя працэсы Літвы да XVI стагоддзя, калі славянскія, паводле паходжання, магнацкія роды ВКЛ выйшлі на лідзіруючыя пазіцыі. Падобныя сцвярджэнні ўсё яшчэ папулярныя ў літоўскай гістарыяграфіі. Іх, аднак, можна лёгка абвергнуць дакументамі.

      Яшчэ ў часы Міндоўга адзін з яго ваяводаў, паводле Галіцка-Валынскага летапісу, носіць славянскае па гучанні імя Хвал, хаця варта