36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Яўген Аснарэўскі. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Яўген Аснарэўскі
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения:
Год издания: 0
isbn: 9785006452626
Скачать книгу
гучанні імя, павінен абавязкова быць балтам, а не паходзіць, напрыклад, ад кагосьці са славян-язычнікаў, якія захавалі веру прадзедаў у мультыканфесійным рэгіёне Панямоння.

      Іншы важны паплечнік Вітаўта – Братоша, таксама носіць славянскае імя.

      Важным саноўнікам быў пры Вітаўце Ходка Юр'евіч, верагодна, продак магнатаў Хадкевічаў.

      Русінскія феадалы традыцыйна працягвалі адыгрываць важную ролю на ўсходніх землях, напрыклад, Фёдар Вясна быў віцебскім намеснікам.

      Пералік літоўскіх баяраў, якія падпісалі Гарадзельскую унію, дазваляе рабіць высновы аб этнічным складзе тагачаснага дваранства ВКЛ, хаця тут варта ўлічваць, што многія важныя чальцы палітычнай эліты не ўдзельнічалі ў акце.

      Спіс падпісантаў уніі паказвае пераважанне этнічных літоўцаў. Аднак і ў гэтым акце можна бачыць славянскія па гучанні імёны. Гербы ад палякаў атрымалі, у ліку іншых, нейкія Качан, Волчка і феадал з пацешным для сучаснага чытача імем – Канчан Суковіч.

      З вышэйпададзеных, пацверджаных дакументамі фактаў, бачна, што продкі беларусаў адыгрывалі прыкметную ролю ў палітычным жыцці краіны на працягу ранніх перыядаў існавання ВКЛ, гэта значыць у XIII, XIV, XV стагоддзях, а не толькі з XVI стагоддзя, як гэта паказана ў непераканаўчых версіях літоўскай гістарыяграфіі.

      У XVI стагоддзі палітычную эліту краіны напаўняюць русінскія роды, чаго не адмаўляе нават згаданы раней артыкул літоўскай вікіпедыі. У той перыяд элiта Літвы – магнаты, якія паходзяць з беларускіх земляў, а менавіта: Сапегі, Хадкевічы, Храптовічы, Валовічы, Глебовічы і інш. Адносна рэальных продкаў гэтых вяльможаў вядуцца спрэчкі, але больш новыя генеалагічныя публікацыі кажуць пра іх інцэптабеларускае (прабеларускае) паходжанне.

      Тут аўтар, для прыкладу, можа адзначыць выдатную працу літоўскай спецыялісткі Генуты Кіркіене «Korzenie rodu Chodkiewiczow» у якой яна пераканаўча развенчвае старую і абсалютна безгрунтоўную версію паходжання Хадкевічаў ад кіеўскіх баяраў.

      Выводзячыя свой радавод ад балцкіх продкаў Радзівілы і Пацы таксама адыгрывалі вядучую ролю ў палітыцы краіны. Пры гэтым прадстаўнікі эліты, зразумела, усяляк змешвалiся, фармуючы своеасаблівую «арыстакратычную сям'ю». Да прыкладу, Тэкля Валовіч даводзілася прабабкай найбагацейшаму магнату Рэчы Паспалітай Міхаілу Радзівілу Рыбаньку і, адпаведна, прапрабабкай «літоўскаму Мюнхгаўзену» Каралю Радзівілу Пане Каханку.

      Акрамя продкаў літоўцаў і беларусаў, на пэўных адрэзках існавання ВКЛ, у эліце былі вельмі заўважныя члены польскіх родаў, напрыклад, Патоцкія.

      Немалую вагу мелі прадстаўнікі нямецкай арыстакратыі, у прыватнасці: Дэнгафы, Тызенгаўзы і Плятэры.

      Некаторыя магутныя славянскія роды, такія як Кішкі і Весялоўскія, выводзіліся з памежжа ВКЛ і Польшчы, і, адпаведна, тут дарэчная дыскусія аб іх этнічнай прыналежнасці.

      Іншыя шляхетныя магнаты: Тышкевічы і Пацеі паходзілі з беларуска-украінскага памежжа.

      У ВКЛ былі роды татарскага паходжання, дваранства з Маскоўскай Русі, уплывовы італьянскі род