Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд. Алег Грушэцкі. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Алег Грушэцкі
Издательство: Четыре четверти
Серия:
Жанр произведения:
Год издания: 2023
isbn: 978-985-581-632-5
Скачать книгу
нічога пра яго не распавядаў?

      – Не. Ды я неяк і сам не пытаў у яго. Прызнацца, колькі памятаю, яно заўсёды вісела ў каморы, а пускаць ён сюды нікога не любіць. Для яго гэта скарбніца, уласная тэрыторыя, дзе іншым знаходзіцца не пажадана. Амаль sancta sanctorum – святая святых, як кажуць на лаціне. Хаця, па мне, дык нічога тут настолькі каштоўнага нямашака. Хіба, у куфры можа нешта і хавае. Ды наўрад ці ў нашага дзядулі ёсць штосьці насамрэч важнае…

      – А калі дарагое сэрцу? Нешта асабістае, – выказала здагадку Мілана.

      – Хо, гэтага тут з лішкам, – усміхнуўся бацька, акінуўшы жэстам пажыткі.

      Тут і напраўду, чаго толькі не было. І, зразумела, з большага – дарагое да сэрца старога.

      Бацька ўсё акуратна расклаў, асабліва далікатна абыходзячыся з каляднай зоркай, а Мілана тым часам клапатліва загортвала маску казы ў хустку, каб тая захавалася для наступных свят і яшчэ не на адзін год.

      – Добра, вы тут самі дапрыбірайцеся, а ў мяне таксама ўжо няма часу, – апамятаўся бацька. – Усе ўжо, напэўна, сабраліся, толькі я дагэтуль не. Як усё пакладзеце на месца, замкніце дзверы. Ключ аддасцё дзядулю, – прамовіў ён спешна, агледзеўся па баках і хутка выйшаў.

      Дзеці ўсё закончылі і сабраліся да дзвярэй. Але не маглі не затрымацца.

      – Бацька як у ваду глядзеў, менавіта партал.

      – Можа ён ведае што?

      – Наўрад ці. Ты ж чуў, дзеда ніколі тату не распавядаў пра люстэрка і не надта сюды пускаў.

      – Дык і з намі, лічы, тое ж.

      – Але з намі іншая гісторыя.

      – Ну так, маеш рацыю, сястрычка.

      Яны выйшлі і замкнулі камору. Дарослыя ўжо акурат апраналіся.

      – Тата, на ключ, – працягнуў руку Янка.

      – Вой, я ж кажу, аддай дзеду.

      Тут акурат ён і выйшаў, было відаць, што спяшаецца.

      – Дзядуля!

      – Потым, мае даражэнькія. Зараз галоўнае нічога не забыцца.

      – Але…

      – Так, дзеці, – умяшалася маці. – Мы будзем вельмі позна. Ежа на стале на кухні. Калі што яшчэ пажадаеце – у лядоўні. Гарбату, мяркую, самі зробіце.

      – Так, не хвалюйся.

      – Да ночы не сядзіце. Яшчэ колькі часу і кладзіцеся, нас не чакайце.

      – Добра.

      Дарослыя хутка сабраліся і адправіліся ў госці. Да ўсяго астатняга ім ужо не было справы.

      – Так. Усе сышлі. Мы адны. Ключы у нас…, – шматзначна ўсміхаючыся прамовіў Янка.

      – Нават і не думай.

      – А што там думаць? Мы толькі туды і назад. Праведаем сваіх сяброў – і дадому.

      – Маці што сказала? Паесці і спаць.

      Але Янка не супакойваўся. За сталом ён ізноў падняў гэтую тэму, але сястра была непахіснай у сваёй цвёрдасці.

      – Я таксама хачу туды трапіць. Але я не хачу падстаўляцца. Невядома, калі бацькі вернуцца. А што, калі раней, а нас не будзе? Уяўляеш сабе?

      – Ну глядзі сама. А там напэўна нехта некага чакае, – пачаў Янка хадзіць кругом ды навокала.

      – Хто каго?

      – Каралевіч там быў адзін, – падбухторваў