Літве 1000 гадоў. Блёк пошты Летувы, выдадзены ў 2003
На полі блёку «Будаўніцтва замка Гедыміна». Разьба па дрэве (1882), Мастак Мікалас Эльвірас Андрыёліс, скульптар Баляслаў Пукас. На марках: 1323 г. Вільня (Vilnia) дэталь гравюры Тамаша Макоўскага (1600); 1183 г. Літва правяла першы наступ на Рускую землю (Полацк і Пскоў); 1236 г. Шаўляйская бітва. 1253 г. Каранацыя Міндоўга).
Думаў Гедымін, як падзякаваць Ліздзейцы, і вырашыў пабудаваць замак на там самым месцы, дзе знайшоў калісьці маленькага хлопчыка на дрэве ў арліным гняздзе.
Лідзкі замак. Картмаксімум. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 2005
Бронзавую конную скульптуру заснавальніка Ліды Вялікага Князя Гедыміна адкрылі ў дзень горада 7 верасьня 2019 на 696 дзень нараджэньня.
Ліда – культурная сталіца Беларусі. Марачны канвэрт, выдадзены поштай Беларусі ў 2020
Шасьцімэтровая скульптура стаіць у цэнтры горада ля сцен Лідзкага замку. На полі канвэрту малюнкі: скульптура Гедыміну (2019), Лідзкі замак (1323), Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (1387), Царква Усіх Сьвятых (2006).
Давыд Гарадзенскі
Давыд Гарадзенскі (каля 1283—1326) – вайскавод і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста Гарадзенскі, кашталян Гарадзенскага замку, які быў правай рукой Гедыміна і камандаваў войскам Вялікага Княства, калі ў паходах не ўдзельнічаў сам Гедымін. У росквіце славы Давыд загінуў. У 1326 у адным з паходаў здрадніцкім ударам у спіну яго забіў падкуплены крыжакамі здраднік. Паводле легенды, воіны на шчытах прынесьлі цела свайго правадыра ў Гародню і пахавалі яго каля Калоскай царквы.
Канвэрт «Давыд Гарадзенскі», выдадзены поштай Беларусі ў 2008
Упершыню Давыд Гарадзенскі ўзгадваецца ў хроніцы Пятра з Дусбургу пад 1314 годам, калі паспяхова абараніў Наваградак ад крыжакоў. У 1314 крыжакі тройчы нападалі на Вялікае Княства. Буйное рыцарскае войска вёў у паход сам маршал Тэўтонскага ордэну. Гарадзенцы на чале з Давыдам зрабілі свой замак непрыступным. Расчараваныя адсутнасьцю здабычы, немцы рушылі далей на Наваградак. Тым часам Давыд Гарадзенскі захапіў зробленыя крыжакамі ў пушчы харчовыя запасы і варожых коней. На зваротным шляху рыцары ўбачылі на месцы сховаў толькі пабітую варту. Рэшткі галоднага рыцарскага войска ахапіла роспач. Амаль ніхто з тэўтонцаў у Прусію не вярнуўся.
Давыд Гарадзенскі не прайграў ніводнай бітвы з крыжакамі.
Картмаксімум. Камень Давыда Гарадзенскага ля Каложы. Каложа (1969). Віталь Цвірка (1913—1993). Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 1998
20 верасьня 2003 ля Каложы быў адкрыты памятны знак у выглядзе каменя-валуна з выявай крыжа Эўфрасіньні Полацкай і тэкстам: «Давыду Гарадзенскаму (каля 1287—1326г.г.), славутаму абаронцу Гродна ад крыжацкай навалы. Ад ўдзячных