Каранацыя Міндоўга (1253). Марка пошты Летувы. Другі авіяпаштовы нумар «Lietuvos Vaikos», 1932 год. Мастак Адамс Варнас
Пошта Беларусі ў 2019 выпусьціла марку «Навагрудак» з сэрыі «Гарады Беларусі».
Навагрудак. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 2019
На марцы скульптура Міндоўга ў Наваградку ля гары Міндоўга, герб Наваградка, рэшткі абароннай цьвердзі 13—16 ст., Барысаглебаўская царква 17 ст., касьцёл Перамяненьня Пана 14—18 ст.
Гадавіна каранацыі караля Міндоўга штогод 6 ліпеня адзначаецца ў Летуве. Дзень таксама вядомы як Дзень Дзяржаўнасьці і лічыцца Нацыянальным сьвятам. У гэтае сьвята літоўцы ўспамінаюць свайго першага і адзінага Караля Літвы Міндоўга, чалавека, які перасягнуў сваю эпоху палітычнай стратэгіяй, менталітэтам і духовай сілай.
750-годзьдзе каранацыі Міндоўга. Блёк пошты Летувы, выдадзены ў 2003
У 1910 Вацлаў Ластоўскі намаляваў і апісаў пячатку Міндоўга з выяваю Пагоні, але рунічны надпіс, які азначае «СВАЮ ПЯЧАТКУ КНЯЗЬ МІНДАЎГ СТАВІЦЬ», быў прачытаны Алегам Сокалам-Кутылоўскім толькі ў 2006. І гэта сьведчыць пра сапраўднасьць пячаткі і гістарычнасьць Гербу Пагоня.
Апавяданьні пра Вялікае Княства будуць працягваць маркі розных краінаў, бо марак Рэспублікі Беларусь пра Вялікае Княства вельмі мала. Таму філятэлісты-патрыёты з мэтай пашырэньня ведаў пра Вялікае Княства і стварэньня магчымасьці зрабіць філятэлістычную выставу пра гісторыю краіны рабілі самвыдат – канвэрты з відарысамі Вялікіх князёў ВКЛ і тэкстамі пра іх на адваротным баку канвэрту.
У 1263 годзе Міндоўг быў забіты ў выніку змовы Нальшчанскага князя Даўмонта, Жамойцкага князя Траняты і полацкага князя Таўцівіла.
Цяжкае закладаньне падмурка
Пасаду захапіў Транята (~1210 – 1264) – князь Жамойцкі (? -1264), Вялікі Князь Літоўскі (1263—1264), пляменьнік (сын сястры) Міндоўга. Упершыню прыгадваецца ў «Ліфляндцкай рыфмаванай хроніцы» у сувязі з падзеямі 1260—61, калі Жамойць пазбавілася часовай залежнасьці ад крыжакоў і перайшла пад уладу Міндоўга.
Транята (уяўны партрэт, 1908). Мечыслаў Барвіцкі. Паштоўка, выдадзеная ў 1935
Неўзабаве сам быў забіты замоўцамі на чале з сынам Міндоўга Войшалкам, які і абвясьціў сябе князем. У 1270 Войшалк перадаў уладу Шварну (1230-я – 1270), які быў сынам Галіцка-Валынскага князя Данілы і зяцем Міндоўга. У 1270 годзе памёр не пакінуўшы нашчадкаў. Паводле іншых зьвестак, загінуў у бітве з войскамі брата Льва на рацэ Ясельдзе. Спачыў у Холме.
Вялікі Князь ВКЛ Войшалк. Канвэрт самвыдату (пярэдні і адваротны бок), які прайшоў пошту ў 2002
Пасьля памерлага Шварна ўладаром стаў Трайдзень (1269—1282).
Вялікі