Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi. Алег Грушэцкі. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Алег Грушэцкі
Издательство: Четыре четверти
Серия:
Жанр произведения:
Год издания: 2023
isbn: 978-985-581-506-9
Скачать книгу
гатовых рынуцца ў бой. Але ўсе гэтыя бясстрашныя і загартаваныя ў баях ваяры пакорліва і ўважліва чакалі, што ім скажуць юныя рыцар і каралеўна. Бо ўсе добра ведалі і памяталі, што толькі дзякуючы юнакам была атрымана ў мінулы раз перамога. Усе былі ўдзячныя ім за гэта і шчыра спадзяваліся на тое, што пад іх умелым і таленавітым камандаваннем яны здолеюць атрымаць перамогу. Нават нягледзячы на тое, што іх сілы ладна патрапаныя. І, пэўна ж, зараз давядзецца значна цяжэй. Але ўсе былі гатовыя пераадольваць любыя перашкоды, цяжкасці і нягоды, каб толькі ў канцы ізноў пабачыць яе – доўгачаканую волю.

      Таму і позіркі ўсіх так пільна былі засяроджаныя на Янку і Мілане. Дзяўчына паклала на стол мапу каралеўства і разгарнула яе так, каб усім было добра відаць. А хлопец прынёс некалькі старых і важкіх кніг з бібліятэкі Пугача і прамовіў:

      – Яшчэ раз вітаем вас усіх, шаноўнае спадарства, дзякуем, што адгукнуліся на заклік!

      – Гэта вам шчыры дзякуй, што пагадзіліся нам дапамагчы, – выказаўся рыцар Мікалай.

      – Так, так… – падтрымалі разам астатнія.

      – Сапраўдныя сябры ніколі не кідаюць сваіх сяброў у цяжкую хвіліну, – адказала на тое Мілана.

      – Дзякуем! Нам вельмі прыемная ваша пашана, – падзякаваў Янка. – Шаноўнае спадарства, мы доўга думалі, з чаго ж варта пачаць нашы дзеянні…

      – З вызвалення караля! – гучна і рашуча выказаўся рыцар.

      – Безумоўна, з вызвалення караля Мацея! – яго падхапілі ўсе.

      – Вы ўжо прабачце, што я вас перабіў, – папрасіў прабачэння ён. – Вызваленне Мацея паслужыць важкім і пераканаўчым заклікам для падняцца на барацьбу. І гэта было б моцным ударам па Семаргалу і яго самалюбстве.

      – Менавіта да такога ж рашэння прыйшлі і мы, – пагадзіўся Янка.

      – Усё гэта так, – разважліва прамовіў яшчэ адзін рыцар. – Але ж з мінулага разу яны вынеслі добры ўрок. Наколькі мне вядома, яго зараз ахоўваюць больш пільна, чым усіх нас, рыцараў, сцераглі ў мінулы раз. Калі б не высакародны Цмок і ваша кемлівасць, – звярнуся ён з павагай да Янкі з Міланай, – нам бы ў жыцці адтуль не вызваліцца. Тады вельмі пашэнціла, што атрымалася ўгаварыць перайсці Цмока на наш бок. Але як мы зараз хаця б трапім туды?

      – А вось пра гэта можна і не турбавацца. Ёсць тут у мяне адна ідэя. Усю ноч спаць не мог, яе абдумваў, – казаў Янка, раскрываючы адну з кніг.

      І ўсе ўважліва ўтаропіліся ў фаліянт. Хлопча адкрыў яго пасярэдзіне і пачаў разгортваць укладыш паміж старонак, складзены ў некалькі разоў.

      – Дзіўна, – прамовіў Пугач. – Не магу ўспомніць гэтай кніжкі.

      – Я выпадкова на яе наткнуўся, – адказаў Янка. – Яна ляжала ў вялікім стосе сярод іншых.

      – А, відаць, яна з палацавай бібліятэкі. Іх мне кароль Мацей асабіста перадаў. Усё ніяк не стае часу, каб іх перачытаць.

      Прысутныя з цікаўнасцю ўтаропіліся на разгорнутую паперу. Якое ж было іх здзіўленне, калі яны пачалі разумець, што перад імі.

      – Я не вялікі спецыяліст па мапах, – гучным голасам прамовіў мядзведзь, – але ж вазьмі мяне трасца, калі на ёй не той самы замак, дзе зараз