Новая Зямля: Куканія. Антось Уласенка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Антось Уласенка
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения: Приключения: прочее
Год издания: 0
isbn: 9785005553331
Скачать книгу
на ім былі павыразаныя выявы размаітых зьвяроў, даволі ўмоўныя. Перад стодам дагарала цяпельца ў абкладзеным камянямі вогнішчы.

      Толькі Юргель прысеў пагрэцца: абапёрся сьпінаю аб стод і выцягнуў ногі, – як з гушчару да яго бяз боязі наблізілася бясьпёрая птушка дурнаватага выгляду.

      У жываце забурчала. Думкі працавалі ў адным кірунку.

      «Нямала мяса зь яе атрымаецца, і з аскубаньнем ня трэба важдацца».

      Адною рукою ён прывабіў сьмелую птушку пабліжэй, а другая самая пацягнулася па камень. Кароткае замахваньне – і ён размажджэрыў птушыную галаву. Іншым каменем з вострым акрайкам разабраў тушку і кінуў кавалкі мяса на вуглі. Заставалася адно пачакаць.

      «Лёгкі пад’едак».

      Праз гадзіну ля стоду зьявіўся кудлаты вясковец з абярэмкам дроваў і кашом корму для сьвятарных алькіёнаў. За паяданьнем ножкі аднаго з тых самых алькіёнаў ён і засьпеў Юргеля. Астатнія тры ляжалі на зямлі з размажджэранымі галовамі.

      Дровы пасыпаліся з грукатам, які адцягнуў Юргелеву ўвагу ад сталаваньня. Ён прыўзьняў брыво і ўміг зарыентаваўся ў сытуацыі:

      – Чаго зяпу разявіў? Як прынёс дроваў, дык парубай і падкінь у вогнішча. Каб ня я, сьвяты вагонь згас бы дачыста. І што сказаў бы бажэньнік Бэнэдэльберт?

      – Ты… ты… – вяскоўцу яўна не ставала словаў, – ты запаганіў сьвятое полымя. Зжэр зямное ўвасабленьне Алькіёна. Забіў ягоных аватараў у нашым сьвеце.

      – Глупства, – Юргель аблізаў пальцы, запэцканыя тлушчам, і растапырыў іх у форме дрэва. – Я ўсяго-ткі выконваў Бэнэдэльбертава даручэньне. Упэўнены, Алькіён ня мае крыўды. Ён падзяліўся за мною каліўцам прыроднае раскошы і міжзорнае лагоды.

      – Ты блюзьніш! Менавіта праз тваё злачыннае блюзьнерства Лясныя багі пакаралі нас пажарам. То вось чаму паўвёскі палае.

      – Вы самыя сябе пакаралі. Пакаралі негасьціннасьцю да беднага падарожніка.

      Ягоныя словы, аднак – бачыў па азьвярэлым твары – не зьмянілі дагматычнага мысьленьня суразмоўцы.

      Юргель пацягнуўся па камень.

      Кудлаты вясковец здолеў цьвяроза ацаніць сытуацыю, разьвярнуўся і штосілы пабег у бок вёскі, галосячы нешта няўцямнае.

      «Чаму тутэйшыя надаюць столькі ўвагі старонным і адцягненным уяўленьням? Незразумела».

      Юргель уздыхнуў, з шкадаваннем пакінуў тушкі алькіёнаў на зямлі і, не марудзячы, працягнуў шлях на ўсход.

      Ужо па зьмярканьні, адарваўшыся ад мажлівае пагоні ў Цёмным лесе, ён убачыў прагаліну на пагорку. У цэнтры абкошанага кругу стаяла дагледжаная хатка. На незамкнёных дзьвярох ліпеў аркуш з заваблівым тэкстам:

      «Падарожніку, пакінь знадворку скрухі ды пакуты дня. Тут адшукаеш прытулак і спачын проці ночы».

      Унутры Юргель знайшоў каменную печку, касьцёр наколатых дроваў, падпалку з трэсак і сухога моху, голыя нары, кілім на падлозе і стол ля вакна; на ім сальныя сьвечкі і крэсіва. У варунках, што склаліся, ён быў рады і такому.

      Юргель нацягаў знадворку пурпуровага губкаватага