Нелюбімыя гінуць. Віктар Праўдзін. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Віктар Праўдзін
Издательство: ЛитРес: Самиздат
Серия:
Жанр произведения: Современные детективы
Год издания: 2021
isbn:
Скачать книгу
пяцьдзясят тысяч долараў. Толькі зусім мала пажылі бацькі Айшэ ў новым доме. У першы ж дзень вайны выпушчаная з самалёта ракета ўшчэнт разнесла будыніну, пахаваўшы пад абломкамі і бацьку, і маці. А сёння аднеслі на могілкі і Цімура…

      Лола і Айшэ з могілак вярталіся апошнімі. На вузкім, у дзве дошкі ў шырыню, хісткім падвесным мастку праз бурлівы горны ручай прыпыніліся. Лола выцягнула з рукава белую насоўку, на імгненне прыклала яе да вачэй і адразу кінула ў мутную ад дажджоў ваду.

      – Кінь і ты, – падтрымліваючы нявестку за локаць, папрасіла Лола, – няхай вада возьме наша гора…

      Айшэ як і не чула. Яна, трымаючыся за вяроўкі-поручні, адштурхнула свякроў і, не адрываючы абцасаў ад дошак, пашкрэбла да супрацьлеглага берага, дзе іх чакаў малодшы Цімураў брат Рэнат. Ён дапамог Айшэ ўскараскацца на высакаваты бераг і нечакана, ускінуўшы ўгору рукі, крыкнуў у неба:

      – Клянуся Алахам, што прывяду на магілу брата забойцу і крывёй змыю ганьбу, учыненую нашаму роду…

      3

      Фрау Эльза заехала ў расчынены, добра асветлены гараж, які месціўся пад раскідзістымі вербалозінамі леваруч ад двухпавярховага будынка, і рэзка затармазіла.

      – Бяры чамаданчык і чакай мяне на вуліцы, – строга сказала эканомка.

      Люба паслухмяна кіўнула і хуценька выкулілася з машыны. На вуліцы яна з асалодай удыхнула водар свежага начнога паветра, які бывае толькі пасля дажджу, і, убачыўшы, што фрау Эльза, не выходзячы з машыны, некаму тэлефануе па сотаваму, адступіла далей ад гаража, каб эканомка не ўбачыла ў люстэрка і не падумала, што яна падслухоўвае размову. Не заўважыла, як апынулася пад густой вербалозінай. У гэтае імгненне, быццам наўмысна чакаючы ахвяру, наляцеў свавольны, разгульны вецер, захістаў кроны дрэў, і не паспела Люба ачомацца, як тысячы халодных пырскаў, быццам з кулямёта, сыпанулі ў твар, аблілі, вымачылі з галавы да пят. Люба выбегла на дарогу і з жахам убачыла, што яе святочная сукенка прыліпла да цела. Першае, што прыйшло ў галаву, – выцягнуць з чамадана кофтачку і накінуць на плечы. Але зрабіць гэта Люба не паспела. Як толькі яна шчоўкнула замкамі і адкінула вечка чамадана, з гаража паспешліва выйшла эканомка і, ускінуўшы руку з чорнай плоскай скрыначкай, падобнай да школьнай гатавальні, націснула на чырвоную кнопку. Нячутна сышліся гаражныя металічныя дзверы. Люба імгненна замкнула чамадан і выструнілася, нават паспела абцягнуць спаднічку. Але фрау Эльза ўсё ж заўважыла, што Люба корпалася ў рэчах, і насцярожана агледзела дзяўчыну.

      – Што фройлен дастала з чамадана? – свідруючы дзяўчыну ледзяным, падазроным позіркам, спыталася эканомка.

      – Я трапіла пад дождж, хацела выцягнуць кофту…

      – Дождж скончыўся дваццаць хвілін таму, – строга канстатавала эканомка. – У нас прынята гаварыць праўду!

      – Але ж гэта праўда, – развяла рукі Люба, паказваючы прыліплую да цела сукенку.

      Фрау Эльза не паверыла, пакуль сама не памацала тканіну. Потым далонню правяла па гэткіх жа вільготных Любіных