Нелюбімыя гінуць. Віктар Праўдзін. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Віктар Праўдзін
Издательство: ЛитРес: Самиздат
Серия:
Жанр произведения: Современные детективы
Год издания: 2021
isbn:
Скачать книгу
Ён адхіснуўся, на нейкую хвіліну задумаўся і ў наступны момант рашуча і лёгка, як малое дзіця, прыўзняў Айшэ, павярнуў тварам да сябе, перахапіў вольнай рукой рукі дзяўчыны і прыціснуў іх да зямлі за яе галавой. Іх вочы сустрэліся, і Айшэ зразумела, што зараз адбудзецца. Яна істэрычна затузалася, паспрабавала ўкусіць Цімураву далонь, якой ён заціскаў рот, – не атрымалася. Ён наваліўся на дзяўчыну сваім магутным целам, цяжка засоп, і ў наступнае імгненне востры, прыкра-моташлівы боль апёк ніз жывата, ногі звяла сутарга, а ў спіну з кожным рухам насільніка ўсё глыбей і глыбей упівалася нешта вострае і калючае. Айшэ здалося, што боль разарве цела на часткі, яна перастала вырывацца, сцішылася, заплюшчыла вочы.

      Айшэ разумела, што некалі стане жанчынай, і з пэўнага часу рыхтавалася да гэтага, але ж нават уявіць не магла, што яе спярша згвалцяць беспрытомную, а потым у лесе, на голай зямлі, на нейкай вострай калючцы пад спінай. Ад бяссілля па шчоках каціліся несупынныя горкія слёзы, на душы было брыдка, інстынктыўна з’явілася прадчуванне непазбежнай імгненнай смерці. «Жыццё скончылася, – тахкала ў скроні, – ну і няхай, лепш памерці, чым жыць з гвалтаўніком».

      Час для Айшэ спыніўся. У нейкі момант яна перастала адчуваць боль, думкі пераблыталіся, у вачах усё плыло і мроілася. Убачыла сябе першакласніцай на вялікай плошчы пад мноствам чырвоных сцягоў, з голубам у руках, якога выпусціла, калі праходзіла ўздоўж трыбуны, перапоўненай людзьмі ў чорных аднолькавых гарнітурах. Голуб паляцеў, а Айшэ заплакала, бо ўбачыла спаражненні птушкі на сваёй новай сукенцы, бялюткай, як першы снег… Вось яна, падлетак, купаецца ў Чорным моры, куды прыехала разам з маці і бацькам на адпачынак. Хвалі закалыхваюць, Айшэ чакае самую вялікую і прама ў яе дае нырца. Маці, хвалюючыся, назірае з берага і, калі адведзеныя дачцэ хвіліны купання заканчваюцца, пачынае клікаць, але Айшэ не спяшаецца выходзіць на бераг. Ёй сорамна паказацца на людзях без станіка, а маці не заўважае, што ў дачкі набухлі саскі і вось-вось «адскочаць» грудзі… У наступнае імгненне Айшэ бачыць сябе ў люстэрку ў шыкоўнай бальнай сукенцы, якую справілі бацькі на выпускны вечар. Нечакана яе падхоплівае невядомая сіла і віхрам кружыць у нейкім шалёным танцы…

      Айшэ расплюшчыла вочы і ўбачыла сябе, захутаную ў коўдру, на руках Цімура. Прыціскаючы дзяўчыну да шырокіх грудзей, ён некуды спяшаецца. Наўкол лес, позірк Айшэ чапляецца за тоўстыя ствалы дрэў, за хісткія, шумлівыя кроны, праз якія не могуць прабіцца сонечныя промні. «Я не памерла?..» – здзіўлена, са скрухай думае Айшэ і зноў заплюшчвае вочы. Моцы хоць на нейкае супраціўленне больш не было.

      Праз некалькі хвілін Цімур асцярожна апусціў дзяўчыну на зямлю і адкінуў коўдру. Айшэ імгненна, быццам ачуняўшы ад цяжкога сну, падхапілася, падцягнула каленкі і, абхапіўшы іх рукамі, сцялася.

      – Прашу, не чапай мяне… – ускрыкнула яна і, убачыўшы за Цімуравай спінай невялікае возера, адчайна дадала: – Не то я ўтаплюся…

      – Без тваёй згоды