Паляцеў верабей, каб паглядзець.
– Ці не холадна табе? – Пытаецца.
– Холадна, верабейка, вой, як холадна! Але, ты снегам мяне атулі. Яно мяккае, як коўдра. Вось, я і сагрэюся.
Здзівіўся верабей, але, выканаў просьбу зярнятка. Мусіў награбці ён лапкамі і крылцамі снегу пабольш на зярнятка. І праўда, белая, пухнатая, коўдрачка атрымалася!
– Не мерзні, зярнятка!
Калі прыйшла вясна, і стала прыпякаць сонейка, зноў прыляцеў верабей на поле. Паглядзець, як там яго зярнятка жыве-пажывае. Як перазімавала?
Глядзіць верабейка, а на месцы зярнятка зялёны парастак прадзяўбся з зямлі.
– Хто ты? – Пытаецца верабей.
– Я – тваё зярнятка! Зіму я пад снегам спаў, а вясновае сонца мяне разбудзіла, і я расці пачаў.
Стаў верабей часцей прылятаць у поле, каб паглядзець на парастак. А той, з кожным днём станавіўся ўсё вышэй і мацней.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.