КАЗКІ ДЛЯ МАЛЫХ БЕЛАРУСАЎ. Валерый Ларчанка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Валерый Ларчанка
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения: Книги для детей: прочее
Год издания: 0
isbn: 9785449829511
Скачать книгу
А ўначы ліў халодны і сумны дождж. І, таму, канькі і лыжы пыліліся, па цёмных кладоўках, і туліліся на цесных балконах. І, з уздыхам, чакалі свайго часу – сапраўднай зімы. А, яна, усё не прыходзіла і не прыходзіла! Нават, лёду на рэчцы не было. Хоць зараз купайся!

      – Бррр! Вада халодная! – У ёй, цяпер, толькі качкі плавалі і ныралі ў ваду. Яны не захацелі ляцець на цёплы поўдзень.

      – А, навошта, ім, туды, ляцець, і крыламі махаць, а, потым, назад, калі, і тут цёпла? А, яшчэ, у халоднай вадзе рыбы плаваюць. Але, яны звыклыя! І, тут, раптам, прыйшлі маразы і, нават, выпаў снег.

      – Прыгажосць! – Бублік выйшаў на вуліцу, хутаючыся ў цёплую зімовую куртку. На галаве ў Бубліка надзета чырвоная вязаная шапачка з пампонам. Вакол шыі абматаны доўгі пухнаты шалік. А на нагах цёплыя штонікі і прасторныя валёнкі.

      – Зіма, нарэшце, прыйшла! – І, апрануцца трэба адпаведна, вось! Каб, зіму не спудзіць! Бублік выцягнуў з каморы санкі. І з'ехаў на іх з горкі некалькі разоў. Потым, ён знайшоў у пярэднім пакоі лыжы. Вышмараваў. І пакатаўся і на іх. Сабака адштурхоўваўся лыжнымі палкамі. А лыжы весела беглі па першым снезе. Беглі. Беглі. І, прыбеглі да ракі. Глядзіць Бублік, а на рэчцы лёд утварыўся. Амаль уся рака лёдам пакрылася. Толькі, на некаторых участках палонкі – прамыіны засталіся. Там, качкі плаваюць. Збіліся ў кучку. Кракаюць незадаволена. Ім мароз, снег і лёд не ў радасць.

      Паглядзеў, Бублік, паглядзеў на змёрзлую, пакрытую лёдам, раку, і ўспомніў пра свае канькі. Яны пыляцца ў каморы. І, яшчэ, ні разу, гэтай зімой, канькі ня апрабаваны. Сабака паехаў дадому, узяў канькі і вярнуўся да ракі. Пераабуўся. Лыжы на беразе пакінуў. А, на заднія лапы чаравікі з канькамі нацягнуў. Раптам, бачыць Бублік, а, уздоўж берага кот Дымка ідзе на лыжах. Шпацыр лыжны здзяйсняе.

      – Прывітанне, Бублік! – Павітаўся Дымка, пад'ехаўшы.

      – Прывітанне, Дымка!

      – А, што, гэта, ты, Бублік, канькі абуў? – пытаецца кот Дымка здзіўлена.

      – Вось, бачыш? Лёд на рацэ, хачу па ім на каньках пракаціцца, – Адказвае Бублік.

      – Але, гэты лёд яшчэ тонкі зусім,. Па ім нельга катацца! Небяспечна! Праваліцца можна. – Кажа Дымка і паказвае на палонкі ў лёдзе.

      – Падумаеш, тонкі! – Адмахнуўся ад слоў ката Бублік. – А я, вось, вазьму і праеду! Паглядзі, як прыгожа я ўмею на каньках катацца. – І, Бублік ступіў на лёд.

      – Крэк! – Затрашчаў лёд папераджальна, Гэта значыць. – Я, яшчэ, тонкі, і магу праламацца. Хадзіць і ездзіць па мне вельмі небяспечна.

      – Яшчэ, чаго! Так я і спалохаўся! – Крыкнуў Бублік і, адштурхнуўшыся канькамі, імкліва панёсся па блакітнай ледзяной паверхні.

      Сабака, зрабіў некалькі кругоў. І, нават, здзейсніў пару-тройку піруэтаў з фігурнага катання.

      – Бачыў, як я ўмею? – Крыкнуў кату Бублік. – А ты казаў!

      І, раптам, – Крэк! Хрясь! – Лёд пад Бублікам праламаўся і сабака пагрузіўся ў ледзяную ваду.

      Ахоплены жахам Бублік спрабаваў ухапіцца за ледзяныя бакі палонкі, але, тонкі лёд крышыуўя і ламаўся пад яго лапамі а цяжкія, канькі, поўныя вадой, цягнулі яго ўніз.

      – Ратуйце! –