КАЗКІ ДЛЯ МАЛЫХ БЕЛАРУСАЎ. Валерый Ларчанка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Валерый Ларчанка
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения: Книги для детей: прочее
Год издания: 0
isbn: 9785449829511
Скачать книгу
авечак, узрадаваўся, аблізнуўся: – Шляхетны абед будзе ў мяне сёння!

      Пачаў воўк падкрадацца да чарады. Бельмы блішчаць, жоўтым агнём гараць. Язык, чырвоны, з пашчы вываліўся.

      Ўбачыў баран ваўка. Спалохаўся. Нават, уцячы хацеў.

      Але, калі Хведар уцячэ, то, воўк ўсіх яго авечак задзярэ, паесьць.

      – Не, не бываць гэтаму, не дам сваіх авечак у крыўду! – Вырашыў Хведар.

      Забляяў баран і панёсся на ваўка.

      А воўк пашчу раскрыў шырока. Вось-вось баранчыка праглыне.

      Але, той, раптам, як падскочыць і, прама рагамі па воўчым зубах, – Бух!

      Завыў воўк ад болю. Свет яму стаў не мілы. Не да авечак яму, цяпер. Абы, шкуру сваю, шэрую, ўратаваць!

      Павярнуўся воўк, каб ўцячы ад барана. Ды хутчэй!

      А Федзя як падскочыць, зноў, і ілбом рагатым па азадку воўчаму, – Бум!

      Кулём пакаціўся ваўчына. А потым, так пусціўся да лесу, што і не дагнаць.

      Вось, што значыць адчуваць сябе адказным за іншых. Тады, нават спалоханы баран, адразу, ператвараецца ў грознага і моцнага абаронцу.

      ДУРНЫЯ КУРЫ

      Ходзяць куры па двары, – Ко-ко-ко! – Зярняткі дзяўбуць. У смецці рыюцца. Жучкоў, чарвячкоў, вышукваюць.

      Раптам, ля плота, з'яўляецца лісіца, рудая хітруха. Ўбачыла ліса курэй, аблізнулася,

      – Добры дзень курачкі-прыгажуні! – Спявае Ліска ялейным галаском.

      – Ко-ко-ко, вітаем і цябе, невядомы, руды, звер! – Квохчуць куры.

      – А хадзем да мяне жыць! – Угаворвае ліса курэй салодкім голасам. – У мяне вакол дома лужкі зялёныя, смарагдавыя. А чарвякоў у зямлі процьма!

      – А якая ў мяне хата прасторная, не тое, што ваш, стары, куратнік. Адна кухня, вось такая! – Разводзіць ліса лапы ў шыркі.

      – Пойдзем, вядома, пойдзем, ко-ко-ко! – Згаджаюцца куры. – Пажывём ў заморскіх землях-краях. Папасвімся на заморскіх лужках. Паямо заморскіх, тоўстых, жучкоў-чарвячкоў. Пажывём у хаце прасторнай, ко-ко-ко!

      Але, тут, з куратніка выходзіць певень Пеця Сярэбраныя Шпоры Пунсовы Грабеньчык.

      – А куды, гэта, вы сабраліся, дзяўчыны-прыгажуні? – Грозна пытаецца Пеця ў курэй.

      – Ды вось, звер руды, невядомы, ніколі нябачаны, запрашае нас да сябе жыць у свае краі заморскія. Там, у яго, вакол дома, лужкі зялёныя, смарагдавыя. А чарвякоў у зямлі процьма! А, якая, там, хата прасторная! Не тое, што наш, стары, куратнік. А кухня там, вось такая! – Разводзяць куры крылы ўшыркі.

      Глянуў Пеця, што там за звер руды, ніколі нябачаны, а гэта… ліса! Пецька быў певень стары, бывалы. І рудую падманшчыцу ведаў, ох, як добра!

      – Ку-ка-рэ-ку! Варта! Тут, ліса! Палкан на дапамогу!

      На крык Пеці прыбег сабака Палкан, дваровы вартаўнік. Убачыў ён лісіцу, ды, як кінецца на яе! Цяробіць, толькі поўсць, рудая, па паветры лётае.

      Ледзве ліса збегла.

      – Ну, што, дзяўчыны-прыгажуні? – Пытаецца Пеця ў курэй. – Так, вы кажаце, што кухня ў звера заморскага ніколі нябачанага, вось, такая, велізарная? А якія на той кухні рондалі вялікія, вы бачылі? Дурныя, вы, куры! Дзякуйце Палкана,