Эдэм (зборнік). Франц Сіўко. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Франц Сіўко
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Зарубежная публицистика
Год издания: 2014
isbn: 978-985-02-1498-0
Скачать книгу
Ядуць гэту труцізну, а потым хварэюць, робяць абы-што, самі сябе гатовы пазабіваць. Не месца яму тут!

      Пелагея ў злосці схапіла дзяўчыну за руку, сцягнула з ложка.

      – Табе ведаць, чаму месца, а чаму – не! Можа, у касінеры яшчэ запішашся? – Пагляд яе ўпаў на сцяну за спінаю Антолькі.– А гэта што?

      – Мапа.

      – Адкуль яна?

      – Пан Фларыян прэзентаваў.– Антолька прыхілілася цясней да сцяны, быццам хочучы абараніць прэзент, прыкрыла мапу далонямі.

      Пелагея памкнулася да яе, каб адпіхнуць, і ўжо амаль зрабіла гэта, як у калідоры раптам пачуліся крокі.

      Людвік, ружовашчокі з марозу, усунуў галаву ў пакой, недаўменна глянуў на жонку.

      – Цырк у вас, ці што? – сказаў і весела прыжмурыў вочы. – Ну, дзеўкі!

      – Здагадлівы ты, – у тон яму, паўжартам, сказала Пелагея. І дадала, выходзячы следам у калідор: – Паслязаўтра выбіраюся на Крайну. Дык парупся, каб вазок падрамантавалі.

      – На Крайну? – здзівіўся ён. – Быццам гарыць!

      – Гарыць! – зазлавала яна. – Неспакойна гэтак наўкола, не ведаеш, чаго чакаць. Лізу на ўсялякі выпадак завязу да Тацяны Мікалаеўны. Ды і падручнікі новыя трэба паглядзець для школы. У губерні сякія-такія клопаты.

      – У губерні! Што ж за яны?

      – Мая справа, – адказала яна і накіравалася да свайго пакоя. І ўжо ад дзвярэй усмешліва дадала: – Думаеш, у цябе аднаго сакрэты!

      Любаша напружылася, пасунулася да сцяны ў жа данні затуліць дзіця ад нечаканых гасцей. Каля дзясят ка мужыкоў, усе з жалязякамі наперавес, абступілі іх, пачалі пераварочваць ложак. Любаша ўхапілася адною рукою за ложак, другою дастала з шуфлядкі бутэль ку з пітвом, шпурнула на сярэдзіну пакоя. Мужыкі пакідалі жалязякі, насядаючы адзін на аднаго, збіліся гуртам ля прэзента. Адзін адкаркаваў бутэльку, адпіў некалькі глыткоў. «Файны напойчык», – сказаў і ад даў пляшку другому, што стаяў побач. Затым першы чыркнуў запалкаю, паднёс яе да гарляка. Змесціва ўнутры пасудзіны ўспыхнула, воблака дыму запоўніла пакой. Мужыкі патапталіся колькі хвілін ля ложка, зноў пахапалі жалязякі, з гучнымі воклічамі рынуліся на двор…

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

      Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

      Примечания

      1

      Году, як жа, ведаем (пол.).

      2

      Старадаўняя пабудова ў выглядзе падпола і наземнай часткі для захавання харчу, адзення, гаспадарчага начыння.

      3

      Выданне гуртка «Шубраўцы» (1817–1822 гг.).

      4

      Бо (пол.).

      5

      Паказчык ураджайнасці (сам – кратнае ад пасеву).

      6

      Угліс