Эдэм (зборнік). Франц Сіўко. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Франц Сіўко
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Зарубежная публицистика
Год издания: 2014
isbn: 978-985-02-1498-0
Скачать книгу
процьма спраў – вясна на носе.

      Напярэдадні ад’езду доўга сядзелі ў вітальні, дзяліліся ўражаннямі ад Вільні. Быў пост, таму не пілі, але напрыканцы мужчыны не вытрымалі, кульнулі па чарцы. Выпіўшы, узахвоціліся прашпацыраваць па вуліцы.

      Пелагея на двор не пайшла і, як толькі ўсе выйшлі, хуценька паднялася ў кабінет гаспадара.

      Скрутак ляжаў на століку сярод папер. Гэта быў план выступлення дубраўскіх касінераў. Яна прыклала паперыну да шыбы, акуратна перакалькавала алоўкам план на чысты аркуш.

      Першы і адзіны прыпынак зрабілі ў Краслаўцы. Плятараў дома не было, гасцей прыняла ахмістрыня. Была ноч, памыўшыся з дарогі, адразу леглі спаць.

      Пелагея прыхінулася целам да мужавага пляча, пяшчотна правяла далонню па мокрых валасах.

      – Каханне маё, – сказала і пацалавала ў патыліцу. – Такое цудоўнае атрымалася падарожжа.

      – Табе спадабалася? Праўда? – Людвік павярнуўся да яе тварам, абхапіў за шыю. – Я рады.

      – Я таксама. – Яна падсунула нагу пад ягоную, легла на жывот. – Хочаш, буду памагаць табе?

      – Памагаць? – разамлелы ад яе нечаканай пяшчоты, вымавіў ён. – Пра што ты?

      – Пра ўсё… Пра камітэт паўстанцкі.– Яна старалася гаварыць як мага абыякавей. – Ты мусіш мне давяраць.

      – Я і давяраю… – Людвік схіліўся над ёю, нібыта просячы даравання за ўсе ранейшыя непаразуменні між імі, прытуліўся тварам да грудзей. – Праўда.

      Увесь час па вяртанні з Вільні Пелагея дзяліла паміж школаю і дапамогай мужу. На пачатку сакавіка двойчы з’ездзіла па даручэнні Людвіка ў мястэчка да Паплаўскага са спісамі касінераў. Аднак і касінеры, і камітэтчыкі па-ранейшаму ёй не давяралі. Тады яна вырашыла спаткацца з галавой камітэта Тамашом Кандратовічам, братам Канстанцыі.

      Спатканне адбылося ў Дубраўцы, у прысутнасці Канстанцыі. Яна была імянінніца, і брат прыехаў яе павіншаваць. Пачаўся перадвелікодны пост, іншых гасцей не запрашалі, і Пелагея адчувала сябе ўпэўнена.

      Калі яна прыехала, брат і сястра пілі ў гасцёўні гарбату. Тамаш, мужыкаваты з выгляду дзяцюк год сарака пяці, з паставы выдаваў на мядзведзя і ўвесь час, пакуль сядзелі за сталом, моўчкі спадылба назіраў за нечаканаю госцяй. Аднак Пелагею тое не збянтэжыла. І калі загадзя папярэджаная Канстанцыя нарэшце выйшла, яна хуценька дастала з кішэні тое, дзеля чаго прыехала. Чатыры залатыя пярсцёнкі, спадкі Людвіка па нябожчыцы-матцы, звабліва бліснулі ў паўзмроку пакоя.

      – Ахвярую на патрэбы камітэта, пан Тамаш.

      – Камітэта? – масіўныя, абветраныя да крыві вусны мядзведзя крануліся стрыманаю ўсмешкай. – З чаго б гэта?

      – Жадаю паспрыяць агульнай справе. – Пелагея развяла рукі ўбакі.– Хіба не маю права?

      – Чаму ж, маеце. – Тамаш узяў дарунак, паразглядаў хвіліну-другую, паклаў побач з кубкам. – Дзякуй ад усяго камітэта.

      – Не варта дзякі,– сказала Пелагея і спехам дадала: – Прашу толькі, мужу нічога майму не кажыце, а то ўсердзіцца, што не параілася з ім.

      – Не буду, калі просіце, – сказаў Тамаш і схаваў пярсцёнкі ў