Маска Чырвонае Смерці (зборнік). Эдгар Алан По. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Эдгар Алан По
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
Жанр произведения: Зарубежная классика
Год издания: 0
isbn: 978-985-90386-8-6
Скачать книгу
пяці адзінаццаць я заўважыў відавочныя прыкметы месмерычнага ўздзеяння. Выраз ашклянелых вачэй змяніўся: у іх з’явілася нейкая трывожная ўнутраная заглыбленасць, якую можна назіраць толькі ў загіпнатызаваных і якую немагчыма ні з чым пераблытаць. Некалькімі падоўжнымі пасамі я змусіў павекі затрымцець, як пры засынанні, пасля яшчэ некалькімі цалкам іх закрыў. Гэтым я, аднак, не задаволіўся, а з наймацнейшым напружаннем волі працягнуў рашучыя маніпуляцыі, пакуль канцавіны заснулага, якога я паклаў больш-менш зручна, не здранцвелі. Ногі былі выцягнутыя, рукі, што ляжалі ўздоўж цела на некаторай адлегласці ад сцёгнаў, – таксама. Галава была крышку прыпаднятая.

      Калі я скончыў з гэтым, ужо надышла поўнач, і я папрасіў дактароў зрабіць заключэнне адносна стану містэра Вальдэмара. Пасля пэўных доследаў было зазначана, што ён знаходзіцца ў надзвычай глыбокім гіпнатычным трансе. Абодвух медыкаў гэта вельмі зацікавіла. Доктар Д. адразу ж вырашыў застацца з паміраючым на ўсю ноч, доктар Ф. сышоў, паабяцаўшы вярнуцца на досвітку. Містэр Л-л і сядзелка з санітарам засталіся.

      Мы не трывожылі містэра Вальдэмара прыкладна да трэцяй гадзіны ночы. Пасля я падышоў да яго і знайшоў у тым самым стане, у якім ён быў перад сыходам доктара Ф.: ён ляжаў у той самай позе, пульс не намацваўся, дыханне было слабое, заўважнае толькі пры паднясенні да вуснаў люстэрка, вочы былі закрытыя, а рукі і ногі цвёрдыя і халодныя, як мармур. Тым не менш ён зусім не выдаваў на памерлага.

      Падышоўшы да містэра Вальдэмара, я зрабіў лёгкае намаганне, каб прымусіць ягоную руку зварухнуцца, зрабіўшы над ёй такія ж пасы, якія нядаўна рабіў над яго целам. Раней такія эксперыменты не рабілі на містэра Вальдэмара ніякага значнага ўздзеяння, і таму я не вельмі спадзяваўся на поспех і цяпер. Але, на маё здзіўленне, ягоная рука адразу ж, хаця і з цяжкасцю, пачала рухацца за маёй у любым паказаным кірунку. Я вырашыў рызыкнуць і загаварыць з ім.

      – Містэр Вальдэмар, – сказаў я, – вы спіце? Адказу не было, але я заўважыў, што вусны яго варухнуліся, а таму працягваў задаваць пытанне. Пасля трэцяга разу па яго целе прабеглі лёгкія дрыжыкі, павекі прыпадняліся, паказаўшы тонкія палоскі бялкоў, вусны вяла варухнуліся, і з іх сарваўся ледзь чутны шэпт:

      – Так, цяпер сплю. Не будзіце мяне! Дайце памерці так!

      Тут я дакрануўся да ягонага цела, але яно было такім жа цвёрдым, як і раней. Правая рука працягвала паслухмяна рухацца за маёй. Я зноў звярнуўся да загіпнатызаванага.

      – Вы ўсё яшчэ адчуваеце боль у грудзях, містэр Вальдэмар? Адказ пачуўся адразу ж, але быў яшчэ больш невыразны:

      – Нічога не баліць… я паміраю.

      Я падумаў, што далей турбаваць яго не варта, а таму да прыходу доктара Ф. больш нічога не казаў і не рабіў. Доктар прыйшоў перад самым світаннем і з бязмерным здзіўленнем убачыў, што хворы ўсё яшчэ жывы. Памацаўшы пульс і прыклаўшы да вуснаў Вальдэмара люстэрка, ён папрасіў мяне яшчэ раз звярнуцца да загіпнатызаванага. Я спытаў:

      – Містэр Вальдэмар, вы ўсё яшчэ спіце?

      Як