Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча. Дзяніс Марціновіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Дзяніс Марціновіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Биографии и Мемуары
Год издания: 2018
isbn: 978-985-7058-53-2
Скачать книгу
быццам “э-э… нейкая пара…”,

      Быццам “э-э… насіць табе ў сэрцы рубец”.

      О каханая, нельга сказаць і зараз,

      Што за бруд яны шпурнулі ў цябе:

      Мы б, вядома, і самі ва ўсім разабраліся,

      Але гэтыя людзі з ходу ў галоп

      І пра мяне бессаромна сказалі,

      Быццам я навёў на цябе паклёп,

      А пасля сказалі, што друг мой любы

      Атрымаў на гэтым нейкі барыш.

      І адзін аднаму мы набілі зубы,

      І на нашай дружбе паставілі крыж.

      А каханай, шчасцю майму і гору,

      Ў сэрцы раптам адчуўшы жорсткасці лёд,

      Я сказаў такое, што нават сорам

      І прыпомніць гэта праз некалькі год».

      У лісце да Гальперына Караткевіч пісаў: «А тут еще помог друг и догадался пустить между нами черную кошку. И была обидчивость, и была космическая, невероятная, страшная глупость» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4 адв.). А вось інфармацыя ў другім лісце: «Это была короткая история: кончилась тем, что нам насплетничали один на одного, было много неприятного, трагического. Ей было тем легче отвернуться от меня, что о моем отношении к ней она не знала, в лучшем случае могла догадываться» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 8 адв.).

      У вершы «Юнацтва маё», што быў змешчаны ў кнізе «Быў. Ёсць. Буду», Уладзімір Караткевіч пісаў:

      «І развёў нас не леў і не востры кінжал,

      Не вакзалаў далёкіх агні,

      А гады пакут і няшчырых пахвал,

      Даносаў і брыдкай хлусні.

      І ведаў паклёп, як сэрца крануць,

      І нас аддзяліў сцяной,

      І паверыла ты, і змяніла вясну

      На шаўкі, што знасіла даўно».

      У згаданым ліставанні Уладзіміра захоўваецца недатаваная цыдулка Караткевіча да аднакурсніка, якога ён называе «сеньор» і «Мишка» (мы яшчэ вернемся да гэтага імя). Там ідзе гаворка пра нейкага Жэньку, з-за якога Караткевіч пасварыўся з адрасатам (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 604. Арк. 35). Але ў аповесці «У снягах драмае вясна» Жэнькай клічуць якраз сябра галоўнай гераіні, які раўнаваў Уладзіслава да Алёнкі! Больш за тое, у згаданым лісце Караткевіч піша: «Не знаю, что ты думаешь о Светлане М. – зол на неё. Писем нет и ничего нет. Больше ноги моей не будет там. <…> Передавай ей спасибо за небольшое гостеприимство, за добрые слова и прочее. Не знаю, смог ли я за это хоть в малой степени отплатить стишками. Если нет – пришлю её блокнот. Навязываться никому не умею, да и не желаю. Не нравятся мои стихи – обойдусь, не нравится моё общество – не стану бывать. Я сам себе общество и мне в этом обществе не бывает скучно» (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 604. Арк. 35–35 адв.).

      У аповесці «У снягах драмае вясна» супраць Уладзіслава Берасневіча (чыім прататыпам, нагадаю, з’яўляецца сам Уладзімір Караткевіч) наладжваецца паказальны працэс з традыцыйнымі для таго часу абвінавачваннямі (дзеянне адбываецца ў 1952 годзе). Нагадаю таксама, што ў аповесці галоўнаму герою супрацьстаіць кар’ерыст Маркіч, які з’яўляецца камсамольскім сакратаром курса. У творы пра героя сцвярджаецца наступнае: «I хаця Маркiч гаварыў заўсёды правiльныя словы – нейкай мяртвячынай аддавалi яны ў яго. Зусiм была адна справа, калi гэтыя словы казала