Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча. Дзяніс Марціновіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Дзяніс Марціновіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Биографии и Мемуары
Год издания: 2018
isbn: 978-985-7058-53-2
Скачать книгу
можна прызнаць верагоднымі і іншыя падзеі, што згадваюцца ў творы.

      Такім чынам, перад намі часавы прамежак студзень 1955 —люты 1957 гадоў. Але ў сярэдзіне 1956-га, закончыўшы навучальны год, Уладзімір вярнуўся ў Оршу з вёскі Лесавічы Кіеўскай вобласці, дзе настаўнічаў. А ўжо восенню, у верасні або ў кастрычніку 1956 года, ён узнавіў перапіску са Святланай (гл. далей).

      Таму найбольш верагодна, што сустрэча Уладзіміра і «Алёнкі» адбылася летам 1955 года, калі будучы пісьменнік прыязджаў у родны горад падчас летніх вакацый (калі б такія стасункі мелі месца летам 1956-га, Уладзімір наўрад ці змог адразу ж ліставацца з С. М.). Аргументы на карысць такой версіі – асобныя фрагменты рамана «Леаніды не вернуцца да Зямлі». Згодна з творам, вяселле мусіла адбыцца «восенню, у верасні», а сама трагедыя здарылася летам, у жніўні.

      Таму, на маю думку, узаемаадносіны будучага пісьменніка з «Алёнкай» неабходна падзяліць на два перыяды. Пачатак першага невядомы. Яго фінал варта абмежаваць як мінімум 1949 годам (часам ад’езду на вучобу ў Кіеў), а як максімум – 1941-м (у выпадку, калі сяброўскія адносіны доўжыліся да вайны). Другі меў месца прыкладна ў 1955 годзе.

      Цікава, што дзяўчына Алёнка згадваецца яшчэ ў адным вершы Караткевіча – «Балада аб нашэсцях», змешчаным у зборніку «Мая Іліяда». У творы расказваецца пра дзяўчыну з Прыдняпроўя, якую захопнікі прынеслі ў ахвяру. Застаецца толькі здагадвацца, ці мае гэты вобраз сувязь з рэальнай Алёнкай.

      Святлана

      У 1949 годзе Уладзімір паступіў на філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта і зноў прыехаў ва Украіну, дзе вучыўся наступныя пяць гадоў (да 1954-га). Менавіта з часам студэнцтва будучага пісьменніка звязана яго каханне да яшчэ адной дзяўчыны. Доўгі час былі вядомы толькі яе ініцыялы: С. М. Нядаўна атрымалася ўдакладніць імя. Дзяўчыну клікалі Святлана.

      Знаёмства з вобразам гэтай гераіні ўпершыню адбылося на старонках аповесці «У снягах драмае вясна», напісанай у 1957 годзе. Сястра Караткевіча знайшла яе ў пісьменніцкім архіве ў Оршы перад самай смерцю Уладзіміра Сямёнавіча. Для таго часу аповесць была занадта смелай рэччу, якая рашуча асуджала праявы сталіншчыны ў грамадскім жыцці, таму пры жыцці творцы яна не друкавалася. Сюжэт коратка можна акрэсліць так. Студэнт Уладзіслаў Берасневіч пакахаў дзяўчыну Алёнку. Яна адказала ўзаемнасцю на ягонае пачуццё. Перад Уладзіславам адкрываліся перспектывы навуковай кар’еры: ён быў адным з рэальных кандыдатаў на залічэнне ў аспірантуру. Але кар’ерыст Маркіч наладзіў супраць Берасневіча паказальны працэс з традыцыйнымі для таго часу абвінавачваннямі (ішоў 1952 год). Паверыўшы ў падман, Алёнка адраклася ад каханага, а той вымушаны быў пакінуць універсітэт і з’ехаць настаўнікам у вёску. І толькі праз некалькі гадоў Берасневіч сустракаецца з Алёнкай, яны разумеюць, што іх каханне не згасла, і дамаўляюцца сустрэцца зноў, каб, магчыма, больш не расставацца.

      Наколькі адпавядае рэчаіснасці гэты сюжэт? Зноў звернемся да лістоў Караткевіча, адрасаваных Ю. Гальперыну.