Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча. Дзяніс Марціновіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Дзяніс Марціновіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Биографии и Мемуары
Год издания: 2018
isbn: 978-985-7058-53-2
Скачать книгу
газеты «Литературная Россия», дзе назвала Раісу «жонкай» Караткевіча. Што гэта: канстатацыя грамадзянскага шлюбу, дробная жаночая помста ці спроба адвесці ўвагу ад сябе? Магчыма, наступны раздзел дапаможа адказаць на пытанне.

      Ніна, або Уладзімір Караткевіч і Ніна Молева. Рэканструкцыя адносін

      Постаць Ніны Міхайлаўны Молевай, доктара гістарычных навук і кандыдата мастацтвазнаўства, аўтара шэрагу навуковых і мастацкіх твораў, добра вядомая ў Беларусі. У 1958–1960 гадах яна выкладала гісторыю мастацтваў, дакладней «Псіхалогію стварэння мастацкага твора (на матэрыяле гісторыі сусветнага мастацтва)» на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве, дзе вучыўся Уладзімір Караткевіч. Агульнапрызнана, што Н. Молева стала прататыпам Ірыны Горавай у рамане пісьменніка «Нельга забыць». Тым не менш і цяпер гісторыя іх узаемаадносін з’яўляецца таямніцай, якая патрабуе свайго тлумачэння.

      Адзначым, што ні У. Караткевіч, ні Н. Молева ніколі не казалі адкрыта пра свае пачуцці. Больш за тое, у 2009 годзе Ніна Міхайлаўна казала ў інтэрв’ю газеце «Комсомольская правда в Белоруссии» наступнае:

      «– Нина Михайловна, в вас был влюблен Владимир Короткевич…

      – Ни сном, ни духом! <…> Когда мне говорят о любви Короткевича ко мне, я всегда это слушаю с определенной неловкостью. Все, что я о нем знаю, это то, что может знать школьный учитель о своем ученике.

      – Владимир Семенович признавался вам в любви?

      – Что вы! Это было просто исключено.

      – Но, говорят, именно из-за чувства к вам он не мог долго жениться.

      – Конечно, мне, как любой женщине, очень лестно это слышать. Но не было никаких личных отношений».

      Меркаванне Ніны Міхайлаўны псіхалагічна зразумелае, бо ніхто не жадае выносіць на агульнае агляданне ўласныя душэўныя таямніцы даўніх часоў. Але яе інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.

      Частка мае падзагаловак «Рэканструкцыя адносін», паколькі ў ёй аб’яднаны розныя крыніцы. З аднаго боку, гэта шэсць лістоў пісьменніка да Н. Молевай, якія былі перададзены апошняй у Цэнтральны маскоўскі архіў-музей асабістых збораў (надрукаваны ў зборніку «Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы»). Перапіска У. Караткевіча з сябрам Юрыем Гальперыным (арыгіналы лістоў захоўваюцца ў БДАМЛМ) і Янкам Брылём (апублікавана ў 1990 годзе ў зборніку «Шляхам гадоў»). З другога – непасрэдна творчасць пісьменніка: раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі», вершы і паэмы.

      Нават улічваючы, што раман аўтабіяграфічны, узнікае пытанне: наколькі можна давяраць мастацкаму тэксту? Сам Караткевіч наўмысна пісаў у пачатку кнігі: «Усе імёны і падзеі ў гэтым рамане – выдуманыя. Усякае падабенства з рэальна існуючымі людзьмі з’яўляецца выпадковым». Зрэшты, такія фразы звычайна змяшчаюцца, калі падабенства больш чым відавочнае. Асцярожны Анатоль Верабей адзначаў у кнізе «Абуджаная памяць», што «і персанажы твора, і мясціны, якія апісваў пісьменнік, пад уздзеяннем ягонай фантазіі набывалі сваё, самастойнае мастацкае жыццё». Каб разабрацца, якое значэнне ў рамане маюць сапраўдныя падзеі і людзі,