Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча. Дзяніс Марціновіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Дзяніс Марціновіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Биографии и Мемуары
Год издания: 2018
isbn: 978-985-7058-53-2
Скачать книгу
галоўную гераіню сваіх твораў ён таксама сустракаў у рэальнасці. І, як Пушкін, доўга-доўга не мог забыць Марыю Раеўскую, так і Караткевіч не мог, думаю, забыць сваю каханую. Бадай, усе жанчыны, якімі захапляўся Уладзімір Сямёнавіч, па-свойму паўплывалі на яго лёс. Але менавіта Святлана і Ніна Молева (пра апошнюю гл. далей) найбольш змянілі пісьменніка. У выніку іх уплыву ён стаў іншым чалавекам. Інакш кажучы, без іх Караткевіч ніколі не стаў бы Караткевічам.

      Шэраг гераінь пісьменніка надзвычай падобныя на Святлану. Дакладней, на яе вобраз, які пераўтварыўся ў Алёнку. Параўнайце Майку з «Каласоў…», Анею з рамана «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і Алёнку. Не сумняюся, знойдзеце шмат падобных рыс. Але самае галоўнае, што яны былі вернымі і, у адрозненне ад Святланы, не здрадзілі ні Юрасю Братчыку, ні Алесю Загорскаму.

      Тая горыч і скруха, тыя памылкі, якія здарыліся ў рэальным жыцці, не перанесліся ў літаратуру, а разам з ёй – і ў вечнасць. І таму Алёнка са «Снягоў…» засталася з «пушыстымі валасамі над чыстым ілбом, міндалевіднымі сінімі вачыма, маленькім прамым носам, трошкі велікаватай ніжняй губкай, тонкай, дзіцячай яшчэ шыяй»; з «агульным выразам чагосьці дзіцячага, нясмелага і, разам з тым, хітрага». І калі ты сустрэнеш у наш час на вуліцы яе ўнучку, дык пастарайся не паўтараць памылак сярэдзіны мінулага стагоддзя. Магчыма, тады вясна, што драмала ў снягах, прачнецца і ўсміхнецца табе…

      Частка 2

      У Маскве

      Раіса

      У 1958 годзе Караткевіч перабраўся ў Маскву, дзе паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы, створаныя пры Літаратурным інстытуце. Заняткі адбываліся на Цвярскім бульвары ў будынку былой гарадской сядзібы XVIII стагоддзя, дзе ў 1812 годзе нарадзіўся Аляксандр Герцэн. Цікава, што гэты ж дом узнаўляецца Булгакавым у рамане «Майстар і Маргарыта» як Дом Грыбаедава, дзе размясціўся МАССАЛІТ.

      Гэтаму перыяду прысвечаны раман Уладзіміра Караткевіча «Леаніды не вернуцца да Зямлі». Яго маскоўскія старонкі пачынаюцца з сітуацыі, калі галоўны герой, Андрэй Грынкевіч (спісаны з самога Караткевіча), сустракаецца з Марыяй Крат. Апошнім часам у літаратуразнаўчых артыкулах, прысвечаных пісьменніку, адкрыта гаворыцца пра галоўнага прататыпа гераіні. Гэта чачэнская паэтэса Раіса Ахматава. Пра іх узаемаадносіны пісаў сам Караткевіч, напрыклад у лісце з Оршы ад 11 студзеня 1959 года сябру па курсах, латышскаму пісьменніку Ераніму Стулпану: «Очень скучаю по Москве, по Раисе, по всей нашей компании. Как все-таки хорошо у нас. И как мы будем после двух лет расставаться – не понимаю» (АРКіР. Ф. 11. Воп. 1. Адз. зах. 276. Арк. 1). 9 красавіка таго ж года ў лісце Ю. Гальперыну: «Ведь ясно же каждому, что у меня с Руан» (так ён называў Р. Ахматаву ў перапісцы. – Д. М.; БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 14. Арк. 20). Пра гэта ж сцвярджаецца ў публікацыі «Комсомольской правды в Белоруссии» ад 30 ліпеня 2009 года («Короткевич встречался с чеченкой-поэтессой»), ёсць празрысты намёк ва ўспамінах Ніны Молевай, выкладчыцы Вышэйшых літаратурных курсаў («за первым столом