Таварыства кнігалюбаў. Андрэй Лазар. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Андрэй Лазар
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2016
isbn: 978-985-7097-38-8
Скачать книгу
Прайдзісвет застаўся тым самым хлопцам, з якім я пазнаёміўся ў студэнцкім інтэрнаце пры засяленні ў свой пакой і з якім зрабіў шмат цікавых рэчаў, а дзесьці настолькі цікавых, што і апісваць небяспечна.

      Дарэчы, Кастусь, як сапраўдны сябра, вельмі карэктна пытаўся, ці сапраўды я хачу кінуць універсітэт. На прайдзісвецкую думку, Усяслаў Вячаслававіч убачыў у мяне вялікі патэнцыял, таму і ціснуў так заўзята, каб выйшаў толк. Я катэгарычна пацвердзіў сваё рашэнне. Ужо потым пачалі адольваць думкі, што Кастусь прамаўляў слушныя рэчы. І адкуль у яго такі розум? Загадка. Таксама сябра вельмі сур’ёзна распытваў мяне, ці кахаю я Міхаліну. Калі ж пачуў станоўчы адказ, настойліва вымусіў паабяцаць скласці шлюбную дамову, калі я вырашу-такі ажаніцца, бо гэтак робяць усе цывілізаваныя людзі. Я паслухаў сяброўскую параду, няхай і палічыў, што гэта ў нейкай ступені выказвае недавер да маёй каханай.

      З таго, студэнцкага, перыяду мне запомніўся яшчэ адзін момант. Ужо не студэнтамі я, Кастусь і Міхаліна сядзелі на беразе ракі, якая працякае праз увесь наш горад, і пілі адпаведныя напоі. Я перажываў, што стану менш бачыць Міхаліну, пра што і паведаміў усім. Міхаліна ці то жартам, ці то сур’ёзна сказала, што ў мяне толькі адно выйсце – прапанаваць ёй выйсці за мяне замуж. Я адразу гэта і зрабіў. За сведку атрымаўся Кастусь, які ўвесь час падазрона пасміхаўся – так яго здзівілі мае рамантычныя адносіны з Міхалінай. Проста, на беразе рэчкі, мы адзначылі шчаслівую падзею, нагаварылі многа цікавага, паўспаміналі гады вучобы. Міхаліна расказала, што Усяслаў Вячаслававіч паступіў у аспірантуру толькі з чацвёртага разу, калі на гэтае месца ніхто не прэтэндаваў, а таксама тое, што на факультэце спрачаюцца, ці ажэніцца ён з Рагнедай, а калі і ажэніцца, то – калі?

      Мяне заўсёды здзіўляла, адкуль Міхаліна ведае такія шпіёнскія падрабязнасці. Тут хаваецца яшчэ адна таямніца жанчын. Зразумела, што гэтымі размовамі мая будучая жонка проста хацела мяне падтрымаць. Таксама мы дамовіліся з Кастусём, што будзем ствараць у гэтым горадзе новае і добрае, наколькі гэта магчыма. Усё адбываецца не проста так, усё адбываецца да лепшага.

      Неўзабаве мы ажаніліся. Скончыўшы навучанне банкаўскай справе, я пачаў працаваць. Займацца літаратурнай дзейнасцю не было калі, таму гэты занятак я паслядоўна адкладваў, адкладваў і адкладваў. Часам нават думалася, што я ніякага дачынення да мастацтва і не маю, што гэта нейкі дурны сон. Незадаволенасць такімі акалічнасцямі згасала, і мая падсвядомасць старалася запіхнуць яе куды далей. А вось у матэрыяльным і прафесійным плане сітуацыя выходзіла адваротна прапарцыянальная. Кар’ера развівалася, як у папулярных кніжках, тыпу «Як я сам зрабіў свой лёс».

      Навіна дня

      Дзівак з «чэкам» (галоўны дэпартамент навін)

      Дзівацтва хапала ва ўсе часы. Аднак, здавалася б, у цяперашнім высокатэхналагічным і прагрэсіўным грамадстве не засталося месца непрыстойным паводзінам. Гэта павінна мінаць яшчэ ў дзяцінстве.