Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Анатоль Кудласевіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Поэзия
Год издания: 2014
isbn: 978-985-7021-57-4
Скачать книгу
слове, а колькі слоў ведаеш? Колькі ўсіх? I ў кожным – тайна. Глядзі, колькі слоў, як пяску марскога, як зорак на небе. Бачыш у кожным тайну? Бачыш рэчышча мовы сваёй? Глыбей, глыбей. Бачыш? Яшчэ глыбей. Вось тры ракі зліваюцца ў адну. Бачыш рэчышча славянскіх моў? Зразумеў? Яшчэ глыбей! Бачыш, усе словы цякуць з аднаго вытоку? Чуеш сэнс? Бачыш, адкуль выплываюць словы? I куды плывуць? I дзеля чаго? Чуеш вялікае рэчышча моў? Бачыш яго? Жыччэ. Жыццё. Жизнь.

      Лібэн. Любіць. Кохаць. Кахаць… Мутэр. Мать. Матка. Матуля. Маці. Дитя. Дытына. Дзіця. Дзецко. Отец, Ойцец. Бацька. Ойча. Яхве… Бачыш, у кожным слове тайна. А табе запаведзі падавай, як напісана. За-па-ве-дзі. Букі, ведзі. Вядзі! Ведаць. ВЕды. ВясцІ Вясці зА… Запаведзі. Дух дыхае, дзе хоча. Літара забівае – Дух жыватворыць. Даю – бяры, і не пытайся. Падай руку: адзін, два, тры, чатыры, пяць… Што ў кулаку? Колькі? «Пяць». Успомні – не магу… Хоць адну? Нічога не помню! Зусім тупы я. «Вось бачыш? Запомні першую: жыццё куе свае законы». Я іх у кабінеце павешу, як лозунгі, добра? «Як будзе трэба, так і зробіш. Жыццё…». Але, Госпадзе, можа я лепш вершам запомню? «Як хочаш». Я назваў Цябе гэтым іменем? Гэта і ёсць Ты? «Ну давай вершам, як лягчэй».

      Жыццё куЕ свае законы – бачыш, як яно куе? Бачыш, якія законы? Якія яны далікатныя? Цякучыя. Як мяняюцца…

      На кожны дзень, на кожны дзень – чуеш, як ляскаціць? Нібы ў кузні: на кожны дзень, на кожны дзень – ляскаціць: дзень, дзень, дзень… Як не падобны адзін дзень на другі! Дзінь! Дзень – дзінь, дзень – дзінь – бяжыць час.

      Што заўтра будзе, невядома – адчувае тайну заўтра? Ты думаеш, будзе снег, а ідзе дождж, ты збіраешся ісці ў госці, а захварэў і сядзіш дома. Заўтра – гэта маё, я ведаю, ты – не; заўтра ў цябе будзе выпрабаванне, не забудзься ўспомніць Імя маё. Няма іншага Імені пад сонцам, якім чалавек уратуецца… няма імені іншага… няма імені… не забудзься…

      А час цячэ, а час ідзе – адчуваеш, як цячэ час? Які ён плынны і цякучы, нібы мёд жыцця. Чуеш, як ён ідзе? Ці-кі-тА, ці-кі-тА, ці-кі-тА! ДзІнь! Цікае гадзіннік вечнасці. Ці-кі-так, ці-кі-так! Толькі так. Час ідзЕ, час цячЭ, як жыццЁ. Я – жыццё! Я – законы жыцця. Я – кую законы на кожны дзень. Я – кожны дзень. Я – заўтра. Заўтра, якое не вядома табе. Заўтра не забудзься ўспомніць. Я – час, які цячэ. Я – час, той, што ідзе, набліжаецца… Я вечнасць… Я зА… Я пА… Я вЕ… дзІ… … …».

      Прачнуўшыся раніцай, я доўга думаў: што было са мною ноччу? Дзівосныя рукі нешта пісалі. Гэта я сніў? Але ж добра помню, як расплюшчваў вочы, помню, мацаў руку сваю – яна была сціснутая: у ёй нешта было… Я спрабаваў успомніць: што там? – і не мог. Нібы я раскручваў сусвет, нібы мне дазволілі зазірнуць у таямніцу. Нехта пісаў для мяне вершы: далікатна, неназойліва. Якія дзівосныя рукі! Як я любіў гэтыя Рукі: неадрыўна глядзеў бы ўсё жыццё, як яны пішуць вершы. Яны тварылі ўсё ад пачатку? Прыйшоў на памяць радок маёй аднакурсніцы: «В руцы Господа попросясь…». В руцы Господа…

      11

      (6 лістапада 1994 года. Днём.)

      Днём я пайшоў у Кафедральны Сабор. Была нядзеля. Заўсёды раней, калі я заходзіў