Шал (зборнік). Юры Станкевіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Юры Станкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Другі фронт мастацтваў
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2012
isbn: 978-985-6906-88-9
Скачать книгу
хавалася на самым дне душы і ў чым ён не мог раней сабе прызнацца. Нібы разам з гэтай карцінай з гарышча ён прынёс сюды і вывесіў на сцяну сваё сумленне. «Узяць ды занесці назад, – падумаў ён, – закапаць зноў». Цяпер ён амаль ненавідзеў яе. Лухта. Гэта не мастацтва. Нейкае напаўтрызненне, апантанасць на мяжы з хваробай. Так, хвароба. Хіба мог так маляваць псіхічна здаровы чалавек? Апантаны? Тады – што такое ўвогуле мастацтва? А Чурлёніс? – раптам успомніў ён. – І той быў з таго ж кубла, хіба жыў толькі ў суседняй краіне. А Ван-Гог? Яны ўсе – хто? Няўжо, каб быць нечым значным у мастацтве, варта балансаваць на хісткай злавеснай мяжы побач з вар’яцтвам? Той, чыя карціна апынулася цяпер у яго руках, не меў у жыцці нічога: ні сталага жытла, ні сям’і, ні якога трывалага і прыстойнага заробку. Была ў яго, праўда, нейкая нацыянальная ідэя, якая ўпарта прагледжвалася ў яго творах. Але ж гэта што такое? Міраж, не больш. Але немцы, у час акупацыі, яго не чапалі. Чаму?

      Іван Шашкоў скрыгатнуў зубамі. Ён нібы спрачаўся з безгалосым і нябачным апанентам. Увогуле, чаго я так расхваляваўся? Я проста не ў гуморы. Урэшце мяне ацэньваюць іншыя, а тое, што «мерка ў нас саміх», дык гэта яшчэ трэба даказаць.

      Ён успомніў, як часам запрашаў да сябе ў майстэрню такіх самых, як і ён, – масцітых, і як яны разглядвалі яго чарговыя работы, ківалі галовамі – добра, што ж, вельмі добра! Як адзін з іх, Радкевіч, мажны, гаматны, нібы гарбуз, і падобны да барца сумо, вымаўляў напышліва па латыні: «Мастацтва вечнае – жыццё кароткае», – глыбакадумна ківаў галавой. – О, гэта геніяльна!» – а сам скоса зазіраў у суседні пакойчык – там ужо быў накрыты з такой нагоды стол. «Ці былі яны шчырыя?» – падумаў ён цяпер.

      У яго была рэпутацыя сябра маладых, але ён успомніў, што на саветах яго ўсё часцей цягнула ўчыніць «зацір» якому-небудзь чарговаму наіўнаму і нецярпліваму, які хацеў хутка дабіцца таго, на што ў яго былі патрачаны многія гады, успомніў, як інтрыгаваў супраць іншых і як тыя інтрыгавалі і пабойваліся яго.

      Ён падумаў раптам аб тым, што ў яго няма ніводнага вартага вучня, і аб тым, як аднойчы, праходзячы па фае Дома мастацтваў, пачуў услед сабе словы «плагіятчык» і «мазіла» і яшчэ адно слова, кінутае адным з іх, маладых – той вярнуўся з Афганістана, удзельнічаў у баях і таму тут стаў «аўтарытэтам» і да таго ж таксама апантаным цяпер нацыянальнай ідэяй, – слова, якое ён пастараўся выкрасліць з памяці.

      Была ўжо ноч, а ён усё не мог супакоіцца. Паціраючы грудзі (пэўна падняўся ціск), ён падышоў да люстэрка на сцяне. Ён убачыў сухі, маршчыністы твар з сівенькай бародкай клінцом. Цёмныя старэчыя вочы глядзелі на яго няўпэўнена і ледзь не спалохана.

      Цяпер ён угаворваў самога сябе, што гэта ўсё нервы. Апошні час ён шмат працаваў і проста стаміўся. Былі ж у яго ўзлёты, былі персанальныя выставы, быў і поспех і добрыя заробкі.

      Ён лёг на сваю жалезную, салдацкую койку і ўтаропіўся ў столь. Нешта сціскала ў грудзях. Ён адчуваў, што яму дрэнна. Пазваць гаспадыню? Але ж позна, ды яна і не пачуе, бо яе дом далёка ад гэтай былой лазні.

      Раптам