калі чалавек ідзе прама – яго шлях крывы, – меркаваў валовіч. – але ж і ў рабстве можна быць свабодным. варта толькі не зазіраць занадта ў сябе. бо менавіта там – пекла. а яно засмоктвае. хіба канстанцыю віж не прымусілі. бесперапынна зазіраць у сябе? але, ці менавіта д’ябла ўвайшоў у яе. у працэсе гэтага самасузірання? – раздумваў далей валовіч. бо хрэстаматыйныя спасылкі на святое пісанне. выказаныя айцом віталем. не бясспрэчныя. д’яблы, выгнаныя з апантанага, гаворыцца там, папрасіліся пасяліцца ў свінняў. але навошта? ведалі ж яны, што свінні кінуцца ў мора? так. бо кожны з іх ведае больш, чым мы ўсе разам. але свядомасць без свайго носьбіта – немагчымая. як і камп’ютар без працэсара. дык, калі ў д’ябла ўжо ёсць свой носьбіт свядомасці, то навошта яму мяняць яго на чалавечы. тым больш, на свіны? пэўна, справа ў розуме чалавека. дакладней, у яго здольнасці абстрагаваць. жывёлы не абстрагуюць. толькі псіхіка чалавека трымціць і хістаецца. і не вытрымлівае націску сіл жыцця.
у вагоне пачалося звыклае варушэнне. пацягнуліся адзін за другім убогія. і тыя, хто прытвараўся імі. адны ішлі моўчкі. іншыя прасілі грошай. жаласнымі галасамі. некаторыя з іх дэманстравалі калецтвы. таропка прабег мітуслівы гандляр. кніжкамі па дыятоніцы. і саенталогіі. за ім праз вагон прайшоў прадавец газет. у асноўным – з анекдотамі. альбо красвордамі. загікалі, загарлалі маладыя тупалобцы. уключыўшы магнітафон.
адзін з іх пачаў танчыць. імітуючы вядомага дурапляса. вокны былі звыкла зачыненыя. пах танных дэзадарантаў змешваўся з пахам поту. і казытаў ноздры.
валовіч пацягнуўся адчыніць акно. але і цяпер яно аказалася заблакаваным. неўзабаве нехта пачаў размаўляць у поўны голас. гутарка разгаралася. – а чё вам не нравітца? чё не хапае? а мне дык хапае, – чуў валовіч звыклае. пачаліся і крыкі. шум, – успомніў ён раптам платонаўскае выказванне, – спараджае ў ёлупа ўяўленне аб моцы.
дзверы ў пачатку вагона між тым з’ехалі на бок. і ў праёме з’явіліся дзве знаёмыя постаці. музыкаў з гармонікам, бубнам і скрыняй для грошай. паранейшаму дурнаватыя іх твары выяўлялі пустату. адзін адразу затрос бубнам. званочкі зазвінелі. другі расцягнуў гармонік. і валовіч пачуў ранейшае. не ўдумваючыся ў сэнс. і ў словы: —
– тирлитирлитирлилили
тюрлирлени-айлюли…
урэшце, людзі і павінны быць такімі. – падумаў ён. – нездарма ж ясперс лічыў нармальнымі асобамі напаўдэбілаў. але ж мае рацыю і айцец віталь. які сцвярджае адпаведна святому пісанню. што надыдзе час, калі ўсе ператворацца ў вар’ятаў. і таго адзінага, які не звар’яцеў, тыя вар’яты і аб’явяць шаленцам.
пад грукат колаў валовіч раптам задрамаў. прыхінуўшыся галавой да сцяны над сядзеннем. у кароткім і неспакойным сне яму чамусьці здалася канстанцыя. ён вёў яе за сабой. на рыбацкай лёсцы. па пустых вагонах цягніка. які рухаўся кудысьці ў неакрэсленую далечыню. адчуваючы да