Тэорыя змовы. Уладзіслаў Ахроменка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Уладзіслаў Ахроменка
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2011
isbn: 978-985-6991-22-9
Скачать книгу
атручаны! – абураўся старшыня выканкама.

      – Нічога, знойдзем супрацьяддзе! – супакойвала загадчыца Дома Культуры.

      Галасы падазрона хутка сцішыліся. Нанізе бразнулі дзверы – старажытная кераміка на паліцы і пустыя бутэлькі на падвоканні азваліся тужлівым ценьканнем. Малады спецыяліст дажлукціў пляшку, адкаркаваў наступную і ўключыў ноутбук. Змоўніцкі скавытнуў вінчэсцер. Лёгкі подых кулера зварухнуў на сцяне выявы Вітаўта Вялікага, Канстанціна Астрожскага, Станіслава Булак-Балаховіча і іншых герояў адраджэнскай міфалогіі. У чарупіне, што бялела за лядоўняй, з кулямётным грукатам закалаціўся скручаны кран.

      Ноутбук загрузіўся. Паэт блазнавата пасміхнуўся, заканэкціўся ў Сеціва і зайшоў на ўлюбёны рэсурс – www.ZalatyViek.vkl. Сайт гэты, змайстрачаны нейкім ананімным web-адраджэнцам, уражваў звышпрасунутай трохмернай графікай. Сярод лічбавых замкаў, ратушаў і бажніцаў блукалі шляхотныя маршалкі і вытанчаныя князёўны, мужныя ваяры і патрыятычныя ваўкалакі. Малады спецыяліст уцякаў сюды ці не штодня, каб адпачыць душою і целам.

      На маніторы разгарнулася анімацыйная застаўка: геральдычны вершнік лунае на тле сцяга адпаведных колераў і памераў.

      – Рэзервацыя… Гета… Проста Лукішкі нейкія… І адно быдла, быдла навокал!.. – дэпрэсіўна прашаптаў Скіргайла, але праз хвіліну забыўся на сваю крыўду; ён ужо перасяліўся ў ВКЛ.

      Сінтэтычны голас у дынаміках пафасна абвесціў:

      – ВКЛ у Еўропу! Жыве Беларусь!

      Нечакана з-за дзвярэй данеслася:

      – Ну, а што я гаварыў? Там ён! Усе чулі антыдзяржаўныя лозунгі? Скіргайла, адчыняй неадкладна! Не хочаш? Іванаўна, давай сюды слесара і ўчастковага. А я папільную, каб не ўцёк…

      – Вось ты і дагуляўся… Вязень сумлення! – уздыхнула загадчыца ДК і паслухмяна зацокала абцасамі.

      Маладзён уцягнуў голаў у плечы.

      – І дзе я жыву! – з надрыўным трагізмам выдыхнуў ён. – Ну чаму я не нарадзіўся за часамі якога-небудзь Жыгімонта! Я б усё аддаў, каб жыць не ў цяперашнім быдлячым часе, а ў…

      І тут над скіргайлавым вухам зацурчэў зманлівы, бы ў русалкі голас:

      – Яснавяльможны спадар Скіргайла сапраўды гэтага хоча?

      Лоб спадара імгненна спатнеў. Міжволі падумалася пра вышэйшыя сілы, паранармальныя з’явы, матэрыялізацыю волі і перамогу цуду над розумам.

      Паэт адставіў пляшку і здзіўлена зірнуў у інтэрфэйс: – Няўжо, нарэшце на вышэйшы ўзровень выбіўся?

      – Пакуль ты адраджэнец найніжэйшага ўзроўню, але з маёй дапамогай…

      – шматабяцальна прагучала над другім вухам.

      – Здаецца, і не зашмат выпіў сёння… – прашапталі засмяглыя вусны.

      Скіргайла зазірнуў пад стол, за лядоўню, у чарупіну і нават уліп вокам у рыльца пустой бутэлькі.

      Калі ж ён узняў вочы, то пабачыў перад сабой незнаёмую панначку. Чорныя прамяні зіхцелі у гламурнай фрызуры. Клятчастыя калготкі аблівалі літыя ногі. Гострыя цыцкі выторкваліся з-пад паўпразрыстай блузкі сярэднявечнымі сценабітнымі таранамі. Незнаёмка глядзелася ў інтэр’еры пакойчыка так жа недарэчна,