Тэорыя змовы. Уладзіслаў Ахроменка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Уладзіслаў Ахроменка
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2011
isbn: 978-985-6991-22-9
Скачать книгу
Сякера ў дужай руцэ бліснула нагостраным лязом.

      – Вы хто? – нядобра пацікавіліся з ганку.

      – У паліто. Рускія віцязі. Прыехалі амерыкосаў мачыць.

      – Дапіліся маскалі, – рэзюмаваў уладальнік сякеры. – Якія амерыканцы? Тут Талаш з Талашыхай жывуць. Ветэраны вайны і працы. Сыночак у іх моцна хварэе. Толькі што на матацыкле ў «вобласць» выехалі. Пераначуюць у сваякоў – і да доктара.

      Афіцэр расчаравана пашкроб ніз жывата. Спецназаўцы хіжа клацнулі аўтаматамі.

      – Зброю хоць схавайце! – мужчына на ганку талерантна адклаў сякеру. – Людзі ж мусяць любіць адзін аднаго!

      Капітан Капейкін пераклаў апошнюю фразу на сучасную рускую мову і – ахранеў.

      – А можа, цэрэвушнікі ў гэтага фраера хаваюцца? – падаў голас Макруха. – Ну, які на адкрыцці помніка вершы чытаў. Пра Беларусію і жывёлаў.

      – Ты думаеш?

      – Я не думаю. Я ў расейскім войску служу!

      Недзе зусім блізка пачулася выразнае мэканне, і з цемры, утыканай гострым галлём, бліснулі інфернальныя вочы.

      6

      Скіргайла ўчарэпіўся ў халодны замкавы зубец і асцярожна глянуў наўсцяж.

      З высокага мураванага бастыёна адкрывалася начная панарама невядомага сярэднявечнага горада. Змрочныя камяніцы нагадвалі карпусы лепразорыя. Вузкая рака курэла між каменных берагоў, і яе зеленкаватыя воды патыхалі цвіллю. Ад цёмных зарэчных кварталаў раз-пораз даносіўся пераможны быдлячы лямант. Ані патрыятычных сымболяў, ані іх абаронцаў не назіралася, і гэта крыху засмуціла адраджэнца.

      – Няўжо наша сталіца такою была? – маладзён пашукаў вачыма вежу Гедыміна, але не знайшоў. – І ў якое ж некультурнае мястэчка я патрапіў?!

      Паэт бездапаможна азірнуўся. За ім стаяла маладая сціплая брыгітка. На грудзях срабрылася эстэтнае ўкрыжаванне. Сінія вочы ззялі цнотай і міласэрнасцю. І толькі па хвасце з бухматым пэндзлікам, што выторкваўся з-пад прыполу, у мнішцы можна было пазнаць нядаўнюю спакусніцу.

      – Вітаю спадара Скіргайлу ў сталіцы Высокага Адраджэння! Яно ж Квартачэнца, яно ж Рэнесанс, – добразычліва дэкларавала сінявокая. – Гэта Рым, год тысяча пяцьсот дваццаць сёмы. Замак Сан-Анджэла, рэзідэнцыя пантыфіка Клімента VII.

      Скіргайла недаверліва задраў падбароддзе, аглядаючы цыклапічны каменны барбакан. На самым версе, між дрыготкіх нябесных сузор’яў, прастаў крылы каменны анёл з доўгім мячом у руцэ. У пустых вачніцах адбівалася мярцвянае святло маладзіка.

      – І што… найвялікшая суперзброя цывілізаванага свету цяпер тут? – сумеўся паэт.

      – Пакуль тут. Астатняе залежыць ад цябе, – падступна нагадала красуня.

      Скіргайлавы вочы ўжо прызвычаіліся да сярэднявечнай цемры. З хаосу пакрысе праступалі постаці, фарбы і гукі. Змрочная камяніца насупраць аказалася жаночым кляштарам. Адтуль наплываў густы, бы з куфля, бом, і крышталёва празрыстыя галасы выводзілі суворы грыгарыянскі харал «Stabat mater». Па рэчцы чарадой праплыў тузін раздзьмутых нябожчыкаў. Паэт здрыгануўся і рэфлекторна