Парыж, Эйфелева вежа і…. Виктор Правдин. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Виктор Правдин
Издательство: Автор
Серия:
Жанр произведения:
Год издания: 2023
isbn:
Скачать книгу
тут не ягады збіраю, – незадаволена сказаў Гурскі, які адчуў, што гэтая спакуслівая экстравагантная Лявоніха з’явілася не проста так.

      Жанчына імгненна спахмурнела і строга, быццам настаўніца адчытвае неслуха-школьніка, адным дыхам выпаліла:

      – Вам, малады чалавек, не прыходзіць у галаву, што ў мяне скаціна галодная, гаспадарка не спраўлена, карову даіць трэба, а я Вас шукаю, гойсаю на матацыкле па пылішчы? – яна перавяла дыханне і ўжо цішэй дадала: – Згодна з Насцяй… Не кожны пан, у каго штаны навыпуск…

      – Зноў Насця!.. – ажно ўзвіўся Гурскі. – Які пан?! Пры чым тут штаны?!

      Ён рашуча падышоў да матацыкла, спрытна асядлаў пасажырскае месца і, аберуч абхапіўшы матацыклістку за талію, уладна загадаў:

      – Завадзі драндулет і паехалі…

      – Вось гэта па-нашаму, – зашпільваючы куртку, весела гукнула жанчына. – У надзейныя рукі трапіла… Адразу на «ты» і без усялякай цырымоніі…

      Дабрынкін не падмануў. Алеся і сапраўды смачна накармілі дранікамі, выдзелілі асобны пакой, пасярод якога высіўся стары металічны ложак з бліскучымі булавешкамі на спінках. Лёг, і адразу мяккі пухавік з незлічонай колькасцю падушак аблашчыў, прыгалубіў, прыняў за свайго. Хоць і быў стомлены, але заснуў не адразу, хутчэй упаў у нейкае чуйнае забыццё. Калі кукарэкнулі першыя пеўні, падхапіўся, падышоў да расчыненага вакна, адхінуў цюлевую занавеску і праз маскітную сетку нейкі час любаваўся яркім месячыкам на небе. Прыгадаў гаспадыню з дзіўнаватым, як танец, прозвішчам Лявоніха і адчуў ніякаватасць, нават сорам за нястрыманасць у паводзінах, за невясёлыя думкі, месцамі абразлівыя. Толькі цяпер, з асалодай удыхаючы цёплы водар ночы, прыгадваючы гасціннасць гаспадыні, змог убачыць сябе зводдаль. Жудасна зрабілася і сорамна за сябе, за неразумную фамільярнасць да харошага і сціплага чалавека. Падчас вячэры жанчына, апусціўшы вочы, моўчкі слухала, ківала галавой, падкладвала ў яго талерку блінцоў, тактоўна не заўважала пыхлівую фанабэрыстасць госця. Калі стала халаднавата, вярнуўся ў ложак і з галавою зашыўся ў цёплую коўдру. У думках яшчэ доўга падбіраў словы, якія скажа гаспадыні раніцай, вінаваціўся і не заўважыў, як неяк спакваля агарнула дрымота.

      Пасля таго як надламаным голасам прахрыпеў малады пеўнік, Алесь больш не заснуў, ды і не хацелася. Паціху сабраўся, выйшаў на ганак, у ранішнім прыцемку ўбачыў па-летняму лёгкі нясмелы туман над возерам і, не раздумваючы, шустра пашыбаваў да вады, наўпрост, праз чыста праполатыя грады гародніны, міма парніка, у якім чырванню красаваліся памідоры, каля кустоў маліны і чорнай парэчкі. Напрыканцы агарода шмыгнуў у велікаватую дзірку ў плоце і з асалодай пабег басанож па роснай траве. Каля вады скінуў мокрыя да кален штаны, праз галаву сцягнуў кашулю і кінуўся ў янтарную трапяткую ваду.

      Нырнуў і адразу зразумеў, што з ім нешта не тое. Спярша рукі, а праз некалькі хвілін і ногі пачало абвалакваць і як бы заблытваць. Каб вызваліцца, зрабіў рывок, потым другі, трэці, і рукі пазбавіліся цягучай павуціны. Ён вырваўся