Парыж, Эйфелева вежа і…. Виктор Правдин. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Виктор Правдин
Издательство: Автор
Серия:
Жанр произведения:
Год издания: 2023
isbn:
Скачать книгу
якое спакусліва купалася ў празрыстым зыбкім возеры. Ад цёплага свяціла, яшчэ заспанага і разамлелага ў лёгкім тумане, патыхала ціхамірнасцю і спакоем, яно расслабляла, падбухторвала і правакавала, настойліва зазывала да сябе ў трапяткую гуллівую ваду. І дзяўчына паддалася спакусе, скінула з сябе апратку і скокнула з велікаватага берага ў іскрыстую прахалоду.

      Насця была добрым плыўцом і даволі хутка заплыла на сярэ-дзіну возера. Лежачы на спіне, рукі раскінуўшы ўшыркі, яна з асалодай гойдалася на ціхіх хвалях. Высока ў небе, ловячы вецер, кружыў адзінокі бусел. Насця загадала, што паплыве да берага, як толькі птушка ўзмахне крыламі. Але бусел, быццам пачуўшы дзяўчыну, нечакана прыняў гэтую гульню. З патокамі ветру ён то апускаўся ледзь не да вершалін блізкіх таполяў, то ўзлятаў угору, гэтак высока, што бачыўся не больш за голуба. Час для Насці спыніўся. Яна зачаравана сачыла за птушкай, і ў гэтыя хвіліны ёй таксама хацелася мець крылы і, як гэты бусел, вольна кружыць над возерам, вёскай, лесам…

      Нечакана бусел схамянуўся, спуджана замахаў крыламі і з траскучым рэзкім клёкатам паляцеў у бок вёскі. Насця адразу ўспомніла пра абавязкі пастушкі, хутка даплыла да берага і праз некалькі мінут узбегла на пагорак… Кароў на пашы не было, толькі далекаватая шаша клубілася пылам, чуўся трывожны роў жывёл. Яна паспешліва накінула на мокрае цела сукенку, падхапіла плашч, пугу і басанож кінулася ўслед за статкам.

      Самае кепскае не здарылася, статак у трыста пяцьдзясят галоў вёску абмінуў і цяпер порстка шыбаваў у накірунку кароўнікаў. Насця супакоілася – бяда міма прайшла. Цэлымі непашкоджанымі засталіся і людскія агароды, і кветнікі каля хат, і платы паўз дарогу…

      На шашы каля чырвонай машыны некалькі разоў свіснула пугай, ад «мерседэса» адагнала кароў. Сітуацыя звычайная, вадзіцелі заўсёды прапускаюць статак.

13

      Нечакана Гурскі адчуў сябе чужым, лішнім пры размове Дабрынкіна з трактарыстамі і няспешна па цвёрда накатанай дарозе пасунуўся ў глыбіню мехдвара. Праз некалькі дзясяткаў крокаў апынуўся ў дальнім кутку, дзе каля самай агароджы, унікаючы чужога вока, тулілася яшчэ адна невялікая пабудова. З шырока расчыненых дзвярэй даносіліся галасы і грукат, рытмічна гула піла. Убачыў прытуленыя да сцяны чырвоныя дзверцы, капот, трэснутае шкло, ёкнула сэрца:

      – Гэта ж мая машына!.. – ускрыкнуў Алесь і подбегам кінуўся да майстэрні.

      Чалавек у зашмальцаваным, некалі ружовым камбінезоне выносіў яшчэ адны дзверцы, убачыў Гурскага і прыпыніўся, нешта крыкнуў у прыцемненую майстэрню. Праз хвіліну за яго спінай узнікла мядзведжая постаць барадатага Ціхана. Здаравенны бамбіза стаў паперадзе памочніка, відавочна, сілячыся бараніць яго ад няпрошанага госця, і, няспешна выціраючы рукі анучкай, сцішыўся.

      – Што вы зрабілі з маім «мерседэсам»?.. – задыхаючыся ад гневу, прасіпеў Алесь.

      – Рамантуем… Як дамаўляліся…

      – Я з Вамі ні пра што не дамаўляўся!.. – істэрычна крыкнуў Гурскі і, мінаючы самазваных умельцаў, шуснуў