Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Виктор Правдин
Издательство: Автор
Серия:
Жанр произведения: Современные детективы
Год издания: 1999
isbn:
Скачать книгу
яны доўга моўчкi ляжалi. Ядзя была прынiжана, адчувала неўтаймавальную злосць на Калеснiка, i ўсё ж у гэтую хвiлiну яе турбавала прычына ягонага вiзiту.

      – Гэта ўсё цi чаго яшчэ захоча ваша мiласць? – здзеклiва спытала яна.

      Калеснiк прыўзняўся i ўважлiва зiрнуў ёй у вочы. Ядзя нiколi не магла вытрымаць гэтага пранізлівага погляду яго чорных вачэй. Яна патупiлася, адкiнула коўдру, хацела ўстаць, але Калеснiк паклаў руку на плячо.

      – Сёння ў мяне сустрэча з вельмi патрэбным чалавекам, хачу, каб ты была са мной.

      – Сёння не магу, еду да бацькоў, дачка там…

      – А я кажу, што ты мне патрэбна! – зласлiва прасiпеў Калеснiк i балюча сцiснуў яе плячо.

      – Серж, мне балiць, – умольна ўздыхнула Ядзя.

      – Вось бачыш, – Калеснiк нахiлiўся, пацалаваў у шчаку i памякчэлым голасам сумна дадаў: – Ты нагадала iмя, якiм калiсьцi мяне ахрысцiла, значыць, памятаеш i ўсё наша! – ён рэзка падхапiўся, апрануўся i зашпацыраваў па пакоi. – Мне патрэбна не толькi прыгожая жанчына, але i надзейная памочнiца.

      Ядзя вельмi добра ведала гэтага чалавека i разумела, што, калi ён нешта задумаў, нiякiя адгаворкi не дапамогуць. Толькi яна не дзяўчынка, за» дзякуй» нiчога рабiць не будзе, няхай раскашэльваецца… Ядзя выцягнула цыгарку, прыпалiла.

      – Што маўчыш? – спынiўся Калеснiк. – I кiнь курыць, трываць не магу цыгарэтнага дыму.

      – Затое я магу, – здзеклiва ўсмiхнулася Ядзя; цяпер быў той момант, калi яна магла хоць нечым адпомсцiць. – Я думаю не толькi пра работу, але i колькi яна будзе табе каштаваць.

      Ядзя чакала, што Калеснiк абурыцца, пачуўшы пра грошы, але выйшла наадварот: ён задаволена пацёр рукi, вочы засвяцiлiся хцiвымi агеньчыкамi.

      – За што я цябе люблю, дык за практычнасць, – шчыра засмяяўся Калеснiк. – Работа так сабе, дробязь, аднаго казла трэба прыручыць, а плата… – ён iмгненна замаўчаў i ўжо сур’ёзна, быццам да нечага прыцэньваючыся, дадаў: – Калi пашэнцiць, будзем мець столькi, колькi i не снiлася…

      – Значыць, ты – многа, я – мала. А што азначае – «прыручыць»?

      – Прыручыць – значыць пераспаць, – жорстка адказаў Калеснiк.

      Гэтага Ядзя не чакала. Яна збялелымi вуснамi ледзь прашаптала:

      – Калi сам карыстаешся, то не думай, што можаш рабiць з мяне падсцiлку!

      – Успомнi студэнцкiя гады, – не зважаючы на палюбоўнiцу, гаварыў далей Калеснiк. – Чым займалася, як зарабляла на жыццё?

      – Гэта ты на мне зарабляў, – бездапаможна апусцiлася на пасцель Ядзя, цыгарэта выслiзнула з пальцаў на падлогу, дзе быў дыван. – Ты ўва ўсiм вiнаваты…

      – Правiльна! Я вiнаваты! – злосна, трацячы над сабой кантроль, ускрыкнуў Калеснiк. – Аказваецца, гэта я спёр грошы ў спячага, гэта мне хацелася купацца ў золаце, малочных рэках…

      – Хопiць! – Ядзя абхапiла галаву рукамi. – Хопiць!

      – Не… Ты ўсё ж паслухай, бо сядзець давялося мне, а цяпер сiтуацыя змянiлася. Прыгадай мiлiцыянера, прыдурка-шафёра… Так што без iстэрык, дарагуша, мне патрэбна надзейная жанчына, у iншым выпадку «казлу» хапiла б i прастытуткi. Будзеш у долi, больш нiчога сказаць i абяцаць не магу, – Калеснiк расцёр падэшвай недакурак. – Спалiш