Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Виктор Правдин
Издательство: Автор
Серия:
Жанр произведения: Современные детективы
Год издания: 1999
isbn:
Скачать книгу
ад пад’езда капiтан убачыў Петэрса, якi ўвiшна працiраў шкло ў»жыгулях» жоўтага колеру. Убачыўшы Бусла, Зондакс радасна махнуў рукой i, счакаўшы, пакуль сябра падыдзе, задаволена ўскрыкнуў:

      – Буду тваiм асабiстым шафёрам, згода?

      – За якую плату? – падтрымаў жарт Бусел.

      – Пагодзiмся, – падмiргнуў Петэрс, – толькi май на ўвазе, што я цяпер не толькi шафёр, але i целаахоўнiк.

      – Грошы ёсць, мой вайсковы сябрук не паскупiўся, паўгода можна не працаваць, так што будзем трацiць Марозавы грошы.

      Па небе неслiся чорныя дажджавыя хмары, няласкавы вецер шкамутаў каржакаватыя, галiнастыя каштаны, iрваў з iх зжаўцелую лiстоту. Хуткацечны, пахмурны восеньскi дзень раскатурхаўся, прачнуўся.

      – Надвор’е не песцiць, – завёўшы рухавiк, зябка перасмыкнуў плячыма Петэрс, – хутка лiстапад, а там i матухна-зiма.

      – Перазiмуем, – шматзначна ўздыхнуў Бусел i запытальна паглядзеў на Зондакса. – Якiя планы?

      – Будзем ствараць легенду, – Петэрс уключыў перадачу i пацiху пачаў вырульваць на дарогу. – Ты павiнен мець рыжскую прапiску, работу i стаяць на вайсковым улiку.

      – Мо занадта перастрахоўваемся? Мяне ўсё ж лiчаць нябожчыкам.

      – Менавiта таму i трэба ўсё прадугледзець. Ты зачапiў не простых ліхадзеяў i наркаманаў, за плячыма людзей, з якiмi табе давялося сутыкнуцца, – арганiзацыя з наладжанымi сувязямi, з добра пастаўленай аховай, асабiстым унутрыарганiзацыйным «НКУС». Жартачкi строiць яны не будуць i пiсаць скаргi на iмя пракурора таксама. Разбяруцца самi, а як гэта робяць, ты ўжо адчуў на сваёй шкуры. Так што перасцярога не пашкодзiць, з надзейным тылам будзе менш турбот. Раптам, убачыўшы цябе, хто i ўзгадае нябожчыка Бусла, засумняваецца?

      – Здаюся, пераканаў, – жартаўлiва ўскiнуў рукi ўгору Бусел.

      3

      Апошнiм часам Ядзю Купрэйчык па начах мучылi кашмары. Сон заўсёды пачынаўся добра, але ў нейкi момант яе волю, цела паралiзоўваў страх. Яна кожны раз заўчасна адчувала яго прыблiжэнне, ён нейкi час быў побач, цiкаваў за сваёй ахвярай, выбiраў момант, каб знянацку накiнуцца, запаланiць адразу i думкi, i цела. Пачатак заўсёды адзiн: Ядзя спiць i бачыць сябе сярод кветак у полi, маладой i прыгожай, у лёгкай чырвонай сукенцы. Вецер ласкава перабiрае прыгожыя чорныя валасы, здаецца, запрашае танцаваць. На сэрцы робiцца лёгка i радасна, сапраўды хочацца бегчы, кружыцца ў вальсе, хочацца ўзмахнуць рукамi, як крыламi, i паляцець. I Ядзя бяжыць, вольная, вясёлая, i ў нейкi момант адчувае, як гэтая вольнасць шчасцем распiрае грудзi, i ўжо сапраўды рукi ператварылiся ў крылы. Яна, не задумваючыся, узмахвае iмi раз, другi, трэцi i больш не адчувае пад нагамi зямлi. Моцны парыў ветру падхоплiвае i нясе ўвышыню, у сiнi блакiт бясконцага неба, залiтага залатымi сонечнымi промнямi. Ёй добра i ўцешна, мабыць, занадта добра, каб думаць пра нешта iншае. Толькi радасць жыцця, вечнасцi перапаўняе душу i сэрца. Яна птушкай планiруе над лесам, возерам, бачыць, як удалечынi хаваюцца ў аблоках строгiя манументы гор, снежныя вяршынi вабяць, прыцягваюць, i няма ўва ўсiм свеце сiлы, здольнай перасiлiць гэтае шалёнае прыцягненне. А Ядзя i не супрацiўляецца,