Ян моўчкі пагорак гэты Юстыне паказаў, яна таксама моўчкі кіўнула галавой; знала, што гэта сумесная магіла.
– Колькі? – ціха запытала.
– Сорак – адказаў…» – так апісвае Эліза Ажэшка месца пахаваньня 40 паўстанцаў у лесе ля Мінявіч. Тут па яе вэрсіі пахаваны і Андрэй Карчыньскі—прататыпам якога стаў Ян Каменьскі.
Крыж на магіле 40 паўстанцаў у Мінявічах
А на магіле-кургане 40 паўстанцам, тымі, хто помніць і ганарыцца, пастаўлены памятны крыж. Сюды прыяжджаюць патрыёты з Польшчы, каб ушанаваць памяць змагароў за Свабоду і Вольнасьць. Заўсёды тут ёсьць кветкі і бела-чырвоныя стужкі. Але няма бел-чырвона-белых, ні чырвона-зялёных. Яшчэ не прыйшла пара, яшчэ не прачнуліся беларускія патрыёты…
Дызайнерам помніка ў Міневічах зьяўляецца Ядвіга Бачыньска, ініцыятарам – ксёндз Адам Рудніцкі, тагачасны парафіяльны сьвятар у Луне. «Па ініцыятыве сьвятара Адама Рудніцкага палякі, якія жывуць у Луне і ваколіцах, разам са студэнцкай моладзьдзю з Польшчы ўзяліся за будаўніцтва помніка. Помнік мы пабудавалі сваімі рукамі ў 1993 годзе да 130-годзьдзя Паўстаньня. […] Запіс пра падзею ёсьць у парафіяльнай кнізе Лунна ад 1993 года» – піша Ядвіга Бачыньска.
Але Ян Каменьскі выжыў. Адбыў катаргу і вярнуўся на радзіму. Пахаваны ён на парафіяльных могілках у Луна. Сьціплы помнік з надпісам: «Grób rodziny Kameńskich» патрабуе рамонту і дагляду. На жаль пакуль не прыходзяць на магілу паўстанца 1863 г. ні школьнікі, ні беларускія патрыёты. Варта было б стварыць такую традыцыю. Наведваюць магілу толькі сябры Зьвязу палякаў на Беларусі, прадстаўнікі Косульства РП і польскія турысты.
Помнік на магіле Яна і Лявоніі Каменьскіх на могілках у Луне
Між тым Эліза Ажэшка аб Паўстаньні на Беларусі піша: «Паўстаньне тут было больш зацятае, больш упартае чым у Каралеўстве. Самыя мужныя і шляхетныя, найгарачэй мілуючыя загінулі ад кулі, ад ссылкі, ад эміграцыі. Засталіся за малым выключэньнем самыя слабыя, самалюбівыя і парадзілі, а пасьля выхавалі дзяцей пад чорнымі крыламі тэрору, у трывозе, у згрызьлівай турбоце, у прыніжэньні, у сумневе (…). Край наш заняла глухая цёмная ноч…».
Каралева польскай прозы і пакутлівай праўды
Трапіць страла ў сэрца – вынь яе,
упадзе жменя гразі на галаву —
сатры яе, а з ранаю і плямаю,
якую час змые – змагацца далей.
Эліза Ажэшка
Вяртаньне Элізы Ажэшка
«1. 14. 1902 г. Луна». Праходзіць лета без сьвятла і цяпла, хмурае, халоднае, заплаканае… Перашкаджае гэта свабоднаму разгляданьню прыроды і ўзмацненьню сіл усебаковых на доўгую і мёртвую зіму. Нягледзячы на гэта бываюць моманты прыгожыя, у якія можна глядзець на палеткі збажыны і групы дрэў на палянах, а заўсёды ёсьць тут гэта найдзіўнейшая ціша вясковая, якой ніякая частка тутэйшага жыцьця