Маё мястэчка Луна-Воля. Лявон Карповіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Лявон Карповіч
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения: Историческая литература
Год издания: 0
isbn: 9785005352071
Скачать книгу
дачкой Марыяй і сынком, які памёр у Сыбіры…

      У 1863 г. у Гродзенскую турму былі кінуты 638 чалавек, з іх – 36 жанчын. Найчасьцей – шляхецкага паходжаньня і высокага сацыяльнага статусу: жонка «предводителя дворянства Гродненского уезда» Севярына Ромэра – Тэадора, сёстры Людвіка і Крыстына Нарбуты і інш.

      Аб вялікай самаахвярнасьці жанчын і нялюдзкасьці, дзікай жорсткасьці царскай жандармэрыі сьведчыць і тое, што ў турму кінулі жанчын разам з дзецьмі: Казіміра Высоцкая і трое маленькіх дзяцей – Казімір, Мар'яна, Станіслава; Канстанцыя Высоцкая і дочкі Аўгусціна і Тэрэза; Антановіч Канстанцыя з дачкою Юліяй і 4-х гадовым сынам Казімірам і інш.

      Ссылалі жанчын і за непасрэдны ўдзел у Паўстаньні: Караліна Станішэўская ў Цвер за збор ахвяраваньняў і перадачы ежы паўстанцам, Багдановіч Эвеліна ў Кастраму – за збор ахвяраваньняў для сем'яў паўстанцаў і шмат інш.

      Пратэст жанчын працягваўся і пасьля падаўленьня паўстаньня, набываў цікавыя формы. Кабеты масава пачалі апранаць жалобнае адзеньне з сымбалічнымі знакамі – чорная доўгая сукенка, абшытая чырвонай і блакітнай стужкай, чорны капялюш, на якім знаходзілася спражка герба Паўстаньня. Найбольш распаўсюджана гэтая зьява была ў Віленскай і Гродзенскай губэрнях.

      Пратэст жанчын набыў такі масавы характар, што царскі ўрад быў вымушаны прыняць самыя жорсткія меры і інструкцыі: «Принять меры к прекращению преступных манифистаций, воспретить носить траур и другие мятежницкие знаки… начали эти беспорядки в здешнем крае женщины…».

      Ад тых часоў каля в. Мінявічы засталася магіла-курган 40 паўстанцам.

      Штогод патрыёты ўшаноўваюць памяць паўстанцаў. На што ўлады адказваюць затрыманьнямі, арыштамі і штрафамі.

      Ушанаваньне Паўстаньня 1863 у Сьвіслачы скончыўся затрыманьнямі

      Ян Каменьскі-паўстанец

      Загінем, – добра, але гэты наш крык, крывёю і сьлязьмі сплываючы, застанецца ў паветры, і тым, што пасьля нас прыйдуць, памерці не дасьць, і сонных зрываць будзе з пуховых пасьцеляў, і стане сном чорным і сном залатым народу, і лупцуючым яго да вечнай барацьбы пугай, а тады толькі адгучыць, калі пераможа-ідэя. Эліза Ажэшка «Gloria victis» – «Слава пераможаным»

      Цывільны начальнік Гродзенскага павету

      У кастрычніку 1862 г. кіраўніком Літоўскага правінцыяльнага камітэту стаў Кастусь Каліноўскі. У канцы сакавіка 1863 г. ён зноў прыяжджае ў Гародню з усімі паўнамоцтвам, і як рэвалюцыйны камісар ваяводзтва.

      «Дзяцюкі, – зьвяртаецца К. Каліноўскі да сялян – Жывучы пад рондам маскоўскім, кожны ведае, што ён нас абдзірае і глуміць, но мала хто добра падумаў, чы можна ад яго спадзяваціся чаго-лень для нас альбо для дзяцей нашых?» І ў канцы пісьма: «Так з гэтага пісьма і відна: што няма чаго ждаці ад нікога, бо той толькі жне, хто пасее. Дык сейце ж, Дзяцюкі, як прыйдзе пара, поўнаю рукою, не шкадуйце працы – каб і мужык быў чалавекам вольным, як е на цалюткім сьвеце.