І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік. Валеры Гапееў. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Валеры Гапееў
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 0
isbn: 978-985-7210-42-8
Скачать книгу
што адбылося і адбывалася. Свет, у якім жыў дагэтуль Мацвей, гвалтоўна парушыўся – і ён не бачыў прычын разбурэння, ён быў заспеты раптоўным руйнаваннем абсалютна непадрыхтаваным. Ды што там падрыхтаваным…

      Ад таго самага моманту асэнсавання і памяці сябе Мацвей жыў у дакладна-вывераным свеце, дзе быў лад, парадак, яснасць ва ўсім. Школа і школьныя гурткі, музыкальная школа і піяніна дома, конкурсы, алімпіяды, канферэнцыі… Усё гэта дарэшты запаўняла ягонае дзяцінства і юнацтва. Ён ведаў пра існаванне іншага жыцця, у хвалях якога боўталіся ягоныя аднакласнікі, дзе віравалі крыўды і страсці, вечаровыя тусоўкі і школьныя дыскатэкі, курэнне і піва крадком, цісканне дзяўчынак і відэа са сцэнамі сэксу. Усё гэта існавала – але існавала па-за ім. І ён дакладна ўсведамляў, што сам выбірае, у якой плыні быць яму, сам чысціў сваю плынь ад занесеных зрэдчас трэсак закаханасці ці пацярухі абмеркавання нейкіх грамадскіх падзей (то на старэйшых курсах універу). Ён ад пачатку адгароджваў сябе найбольш ад каляпалітычных размоў і спрэчак, пакрысе у яго атрымалася прывучыць сваіх знаёмых да таго, што ён насамрэч цікавіцца адно навукай. Ну, і па самым мінімуме тым, чаго патрабуе фізіялогія. Мацвею удалося большае: ён навучыўся карэляваць і кантраляваць свае інтымныя жаданні са сваім вольным часам – тут на дапамогу прыйшло сеціва з безліччу сайтаў патрэбнай тэматыкі, за праглядам якіх уціхамірыць свае гармоны вялікай цяжкасці не было.

      Мацвей быў упэўнены ў тым, што ён кіруе сваім жыццём, што тое, ад чаго ён надзейна адгарадзіўся, ніколі не кранецца яго і тым больш не зашкодзіць. І ён не мог уцяміць: якім чынам тое, што не было пераменнай велічынёй хоць якой значнасці ў формуле ягонага жыцця, а ўсяго дробнай канстантай, нават адноснай хібнасцю, раптам пераўтварылася ў самую уплывовую і складаную функцыю?

      Яго не выклікалі ўвесь дзень. Стоячы свае гадзіны сярод ночы ў камеры (спалі па чарзе, бо ўсім не хапала месца), Мацвей занепакоена падумаў пра тое, што следчы мог і не прыдумаць: рэктар універу быў вядомы сваімі поглядамі на апазіцыю. Але ж ён – вучоны, хіба ён не зразумее, што тут была падстава, што Мацвей – перспектыўны навуковы супрацоўнік, а не нейкі адвязаны нацыяналіст?

      Яго гукнулі да следчага назаўтра па абедзе.

      Невядомасць і доўгае чаканне зрабілі сваю справу – Мацвей хваляваўся. Але следчы, зноў гэтакі ж стомлена-паніклы, нібы толькі закончыў цяжкую фізічную працу, адкінуўся па-свойску на спінку крэсла, разняволена, зусім па хатняму.

      – Прысядзь, магістрант…

      Хвіліны тры было маўчанне, потым следчы кракнуў, пацягнуўся да папер.

      – Ты уяўляеш, якую колькасць друкаванай прадукцыі на сённяшні дзень заарыштавалі і канфіскавалі ў адным Мінску? – узняў ён позірк на Мацвея, трымаючы ў руках выбраны аркуш.

      – Не, – разгублена пакруціў галавой Мацвей.

      – Недзе на пяцьдзясят тысяч долараў. У дзясятках месцаў. І гэта толькі папера і друк. Самая вяршыня айсбергу. А арганізацыя, транспарт, распаўсюд – выдаткі ў разы большыя. Мы ведаем на