Сівая легенда. Уладзімір Караткевіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Уладзімір Караткевіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Литература 20 века
Год издания: 1961
isbn: 978-985-15-2798-0
Скачать книгу
ж з дачкою смерда мурамскі Пётр, – сказаў Ракутовіч.

      – Рабы татар могуць рабіць, што ім хочацца.

      – Не папікай, сусед. Падобна на тое, што прыйшла чарга нам трапіць у рабства. Варшава задушыць нас, мы згубілі памяць. І невядома, чыё рабства будзе даўжэйшае.

      – І ўсё ж гэта ганьба для нобіля – мяшаць сваю кроў з халопскай. – Ты дазволь мне самому меркаваць пра гэта.

      – Слухай, Раман, – усміхнуўся Аляхно, – можна пакінуць сытымі ваўкоў і цэлымі авечак. Бяры яе, на колькі спатрэбіцца. Ты ведаеш, я пряцель твой і сусед і ніколі не запатрабую яе назад. Мне вельмі не хочацца, каб ты ажаніўся з ёю.

      – Не, – сказаў Раман.

      – Сур’ёзна, вазьмі яе, калі ўжо так захацеў. Зрабі ёй дзіця – і супакоішся.

      – А калі яна мяне ненавідзіць?

      – А хто пытае пра гэта ў быдла?

      – Не да ладу кажаш, сусед, – сказаў Раман, – дзяўчат гэтага «быдла» таксама нядобра псаваць, як і ўсякіх другіх. Гэтае быдла адкінула і збіла татарскую конніцу, седзячы на конях, узятых ад сахі. Ды і Ірына паважаная дзеўка.

      – Ну і вазьмі яе сабе, – засмяяўся Кізгайла.

      – Браць сілком, браць у ланцугах – гэта трэба не паважаць сябе.

      – Ды хто ж табе кажа сілком? Ты ўлашчы яе падарункамі.

      – І ўсё адно яна зняволеная. Не хачу. Брыдка. Трэба каб па любові, іначай якая ж тут радасць?

      – Гм… Дык ты ж яе ў другую няволю цягнеш. Бо калі дазнаюцца, што ты яе адкупіў, дык зноў звязанай будзе. І сабака хвастом віляе, калі кінеш яму кавалак.

      – Вось я і хачу цябе прасіць, каб ты адпусціў і маўчаў. Быццам сам адпусціў.

      Кізгайла падумаў крыху.

      – Не, не адпушчу, – сказаў ён. – Хочаш – бяры, не хочаш – не бяры. Нобілю нельга быць жанатым з халопкай.

      Ён занатурыўся, і Раман паехаў пакрыўджаны. Яшчэ раз ён паспрабаваў завесці размову аб гэтым і ледзь не маліў Кізгайлу, але той стаяў на сваім.

      Пасля гэтага Раман пакінуў ездзіць да Кізгайлы. Той перапалохаўся – суседзі сталі коса глядзець на яго. Яму зусім не хацелася варагаваць з Ракутовічамі, і ён вырашыў адпусціць Ірыну на волю. Але вяселле яго з паннай Любкай, што неяк раптоўна згадзілася пайсці за яго, вось-вось павінна было загрымець на ўсё ваяводства званамі і шамкамі коней. І ён, як варты павагі жаніх, спытаў у нявесты, ці трэба даваць Ірыне вольную.

      Любка ж была ўжо амаль гаспадыняй. А тая раптам уся страпянулася і холадна сказала: – Не.

      Ён паглядзеў на яе халодны твар, на прыжмураныя вочы, што глядзелі ўбок.

      – Не, – паўтарыла яна. – Нобіль і халопка? Калі ты гэта зробіш, пра мяне можаш не думаць. І Аляхно не паехаў да Ракутовіча.

      А неўзабаве пасля вяселля Кізгайлы з Любкай да яго прымчаў на кані стрыечны брат Рамана, Якуб.

      – Аляхно, – маліў ён Кізгайлу, – зрабі гэта, дзеля пакут Хрыстовых, калі не хочаш, каб Раман памёр. Ён зусім звар’яцеў, мы вынеслі з яго пакояў усю зброю. Ён раве, як грэшная душа ў пекле, і лае караля, Літву і палякаў. Ён пагражае разнесці ўсё. Ты ведаеш, ён і раней ненавідзеў уціск, на які нас прыракаюць. Цяпер ён ненавідзіць