Сівая легенда. Уладзімір Караткевіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Уладзімір Караткевіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Литература 20 века
Год издания: 1961
isbn: 978-985-15-2798-0
Скачать книгу
падышоў да стала і сеў з імі. Першым прыйшоў пан Фелікс, капуцын, – і надзіва чысты для свайго ордэна. Зрэшты, я ўсё адно лепей сядзеў бы з дзесяццю смярдзючымі капуцынамі, чым з адным езуітам. Душэўны смурод горшы.

      Гэты, выяўляецца, мыўся, і нават дужа старанна, бо прыстаўлены быў, акрамя выканання службы, яшчэ да варкі мёду. Капуцыны разумеюць у выпіўцы.

      Потым з’явіўся попік, айцец Іякінф (язык зломіш на гэтых імёнах!), ускудлачаны, сухі і хітранькі.

      Кожны сеў з боку «свайго» гаспадара, у канцы стала, і, на маё здзіўленне, надта мірна прывітаўся з законным ворагам.

      – Прыгразілі, што іначай выганім, – шапнула пані Любка.

      – А зараз іх наогул вадою не разальеш, – буркнуў Кізгайла, – п’юць разам і зневажаюць Бога. Такія блюзнеры. Нядаўна пан Фелікс, напіўшыся, крычаў, што з беларускай зямлі трэба павыганяць і папоў, і ксяндзоў, а богам прасіць на цараванне Бахуса. А разумны ж і бывалы чалавек: у Венецыйскай зямлі быў і яшчэ недзе.

      – Нічога, Бог за легкадумнасць даруе, – сказала гаспадыня.

      – Яшчэ манахі ёсць? – спытаў я.

      – Цяпер ужо другі тыдзень служаць запрошаныя. Уратаванне каралевы на вадзе. Тры тыдні будуць выць, – скрывіла яна губку.

      – Якія?

      – У шэрых расах.

      Я ўвесь пахаладзеў. З гэтай кампаніяй я зусім не хачу мець спраў. І я вырашыў паспрабаваць заўтра справадзіць «сыноў Ісуса», указаўшы ім на небяспеку.

      З-за мяркуемай рады запрошаных да стала было мала. Прыйшлі яшчэ толькі два: капітан конных кірасіраў, сапраўдны разбойнік з закручанымі вусамі і ў ботах, падобных на вёдры, а сам – ні даць ні ўзяць картачны ніжнік.

      І яшчэ выбраны камандзір шляхты ў чузе з буркацелі – таннай парчы, і ў шэрым футры паўзверх яе, нягледзячы на вясновы час. У гэтага былі маленькія вочкі і маленькія крывыя далонькі. Хай мяне Бог шасне, калі я не ўспомніў крата.

      Калі мы сунялі першы голад – а на гэта пайшоў немалы час, – я спытаў, калі чакаецца прыход ворага да муроў і ці не абяцаў канцлер Сапега ўзброенай дапамогі. – Яны ўзялі Рагачык з налёту, – хрыпла сказаў капітан. – А цяпер кудысьці зніклі.

      – Рыхтуюцца, – з прыкметным хваляваннем сказаў Кізгайла, – разумеюць, што тут нечаканасцю нічога не зробіш, і нешта рыхтуюць. Сядзяць недзе ў пушчы… як павукі.

      – Сапега ж абяцаў падмогу, – з адценнем пагарды сказала гаспадыня.

      – Кату ён пад хвост вырас, твой Сапега, – ускіпеў пан, – ці можна яму верыць? Сама памятаеш, як ён за народ беларускі распінаўся. А цяпер надта ўжо скора па-польску пачаў балбатаць. Пярэварацень.

      – Дый ты ж, – усё з той самай лёгкай і жорсткай усмешкай сказала яна.

      Твар Кізгайлы так па-пакутніцку скрывіўся, што я пашкадаваў яго.

      – Ён першы перабег, – скрыпнуў пан зубамі, – а за ім іншыя разышліся на ўсе застаўкі. Як пацукі з карабля. А астатнім чыняць уціск.

      – Нобілі не бягуць, – сказала яна.

      – Таму і галеюць. Ды і гэтых, верных, тры чалавекі засталося. І тых бы для спакою – на плаху.

      – Сапега прышле дапамогу. Сапега вораг яму.

      – Не