Мы з Санькам – артылерысты. Іван Сяркоў. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Іван Сяркоў
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Детская проза
Год издания: 1989
isbn: 978-985-02-1159-0
Скачать книгу
пагоны, пояс з меднай бляхай, а на мне з вайсковай амуніцыі ўсяго бацькаў гузік ды скараходы. Толькі пляваў я на яго ўсмешку.

      – Падпалкоўніку ад генерала!

      Вось гэта я яго агрэў! Куды і важнасць падзелася, разгубіўся хлопец, не ведае, што рабіць, бо сам зялёны. Ён спачатку быў памкнуўся з маёй паперкай кудысьці бегчы, а потым схамянуўся і зноў да тумбачкі прырос, вярнуў мне яе назад. Можна падумаць, што ў той тумбачцы золата і яе нельга пакінуць без нагляду. Я хачу ісці ў дзверы, а ён мяне не пускае – стой. Ну і стаім адзін супраць аднаго, нібы казлы, сустрэўшыся на кладцы. Ён, бачыце, днявальны і пастаўлены тут, каб не пускаць пабочных асоб. Што гэта за чын такі, я дагэтуль і не чуў, але думаю, што невялікі. У мяне генеральская папера, і днявальны мне не перашкода: выбраў момант, калі ён даў зяўка, і – з калідора ў казарму.

      Дык вось яна якая – гумно ў калгасе меншае! Справа і злева ўздоўж сцен з вялізнымі вокнамі даўжэзныя рады ложкаў. Між імі мітусіцца абмундзіраваны, стрыжаны народ – галовы, быццам качаны. Што робяць хлопцы, не разумею: ці то яны прыбіраюць, ці то сцелюць пасцелі. Адзін побач са мной, прыгнуўшыся да спінкі ложка, цэліцца, нібы з ружжа, і рукой махае то туды, то сюды, а іншыя па яго камандзе раўняюць спінкі ложкаў, каб было, быццам пад лінейку. Сярэдзіна казармы ложкамі не застаўлена – вуліца вуліцай. Па ёй туды-сюды шпацыруе афіцэр, назіраючы за хлапечай мітуснёй. Дзіўна мне, вясковаму, на ўсё гэта глядзець, хаця я па бацькавых расказах прыблізна так сабе казарму і ўяўляў.

      Але вось афіцэр спыніўся. Высокі, крыху ў жываце паўнаваты – і пачаў на месцы ківацца. Заклаўшы вялікія пальцы рук за сваю папругу, ён то падымаецца на насках, то ападае на абцасы і ўсім тулавам хістаецца – наперад-назад, назад-наперад, – а сам арліным позіркам паглядае вакол сябе. Дык гэта ж і ёсць Маятнік – падпалкоўнік Асташэўскі.

      I тут ужо я падлогі не пашкадаваў – не з далікатных клёпак – і добра такі тупнуў разы са тры, падыходзячы да яго. Памойму, падпалкоўнік вельмі здзівіўся майму нечаканаму з’яўленню, ён нават перастаў ківацца і здзіўлена спытаў:

      – А гэта яшчэ што за з’яўленне Хрыста народу?

      Я лыпаю вачыма, не магу даўмецца, якое дачыненне мае да мяне Хрыстос, а ўсім, хто гэта пачуў, смешна. Генеральскую паперку падпалкоўнік прачытаў уважліва, нават глянуў на адваротны чысты бок, ці не напісана і там чаго. А затым – мала мне было ў Баці – свой пачаў допыт:

      – Як здаў геаметрыю?

      – Чатыры, – буркнуў я пад нос.

      – Не чую!

      Мала таго, што Маятнік, дык ён яшчэ і глухі.

      – Чатыр-ры! – бадзёра паўтарыў я яму.

      – А фізіку? – не супакоіўся ён.

      – А фізіку – на «пяць», – з годнасцю і з разлікам на яго недачуванне гучна адказаў я.

      Чую, што паласкавеў:

      – Глядзі, які Ньютан! Малайчына!

      Думалася, што пасля гэтага ён адчэпіцца, не – зноў цягне жылы:

      – А дыктант?

      Памятаючы бацькоўскі наказ, да гэтага пытання я еў падпалкоўніка вачыма, так ужо глядзеў яму ў твар, як наш заўсёды галодны