Маска Чырвонае Смерці (зборнік). Эдгар Алан По. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Эдгар Алан По
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
Жанр произведения: Зарубежная классика
Год издания: 0
isbn: 978-985-90386-8-6
Скачать книгу
той зіхотны У вяках).

      Там ветрык лёгкі над мурамі

      Шукаў забаў —

      Сабе, гуляючы сцягамі,

      Няўлоўны водар забіраў.

      Хто ішоў праз дол спагадны,

      Бачыў – там агонь не цьмеў —

      Духаў танец пад суладны,

      Меладычны лютняў спеў.

      Там, у велічнай паставе,

      Сын каралёў,

      На троне ў асляпляльнай славе

      Сядзеў уладца тых краёў.

      Рубіны й перлы сноп праменняў

      Слалі з замкавых дзвярэй,

      З іх струменіў і струменіў,

      І іскрыўся ўсё мацней

      Хор галасоў; дзівоснай сілы

      Яны былі, Іх песня караля хваліла —

      Не будзе лепшай на зямлі.

      Ды змрочны дэман, скруха злая

      Яго пазбавіла стальца.

      О, плачце, бо яго адчаю

      Ужо не прычакаць канца,

      І слава болей не паўстане —

      Бліскучы шчыт;

      Яна – няяснае паданне,

      Што адышло ў нябыт.

      І хто пабачыць у трымценні

      Чырвонае святло ў акне,

      Дзе так бязладна скачуць цені, —

      Той спешна замак абміне.

      Імкнецца вонкі жах суцэльны —

      Пачвараў плынь жывая.

      Там можна рогат чуць пякельны,

      А ўсмешак – не бывае.

      Я добра памятаю, што гэтая балада выклікала ў нас шэраг разважанняў, што рабілі яснай адну думку Ашэра, якую я згадваю тут не таму, што яна такая ўжо новая (бо так думалі і іншыя[9]), а праз настойлівасць, з якою ён яе трымаўся. У агульным гэтая думка зводзілася да таго, што ўсё жывое здольнае адчуваць. Але ў ягоным хваравітым уяўленні гэтая думка змянілася ў больш дзёрзкую, якая ў пэўных аспектах урывалася ў царства нежывой прыроды. Мне бракуе словаў, каб выразіць, як аддана ён трымаўся гэтай думкі і наколькі быў у ёй упэўнены. Гэтае ўяўленне, аднак, было звязанае (як я намякаў раней) з шэрымі камянямі замка ягоных продкаў. На ягоную думку, здольнасць гэтага дому адчуваць была абумоўленая спосабам злучэння камянёў і іх размяшчэннем, гэтаксама як і плесняю, што аплятала дом, і гнілымі дрэвамі, што яго атачалі, а перш за ўсё – доўгаю, бестрывожнаю непарушнасцю ўсяго навокал і яго падваеннем у застылых водах возера. Доказам існавання гэтае адчувальнасці, казаў ён (і я ўздрыгнуў, калі ён гэта сказаў), ёсць паступовае, але бясспрэчнае згушчэнне адмысловае атмасферы вакол возера й дому. А наступствы гэтага, дадаў ён, бачныя ў тым невідочным, але неаслабным і жудасным уплыве, які стагоддзямі вылепліваў лёсы ягонага роду і яго самога зрабіў такім, якім я яго бачу цяпер, тым, кім ён ёсць. Такія меркаванні не патрабуюць каментароў, і я ад іх устрымаюся.

      Нашыя кнігі – кнігі, што доўгія гады былі важнаю часткай разумовага жыцця хворага, – як і варта было чакаць, цалкам адпавядалі ягоным незвычайным уяўленням. Мы ўважліва вывучалі такія творы, як «Вэр-Вэр» і «Манастыр» Грэсэ*, «Бельфагор» Мак’явэлі*, «Нябёсы і пекла» Сведэнборга*, «Падземнае падарожжа Нікаласа Кліма» Хольберга*, «Хірамантыю» Роберта Флада*, Жана д’Эндажынэ*


<p>9</p>

Ўотсан*, доктар Персіваль*, Спаланцані* і асабліва біскуп Ландаф – гл. «Нарысы па хіміі», том V (заўв. Эдгара По).