Пры акне – жалезны ложак з чатырма бліскучымі шарыкамі на білах, гладка, паказарменнаму засланы дзяружкай колеру чорначырвонай шахматнай дошкі. Побач столік, на століку лямпа, кніга і абразок. У кутку пры дзвярах падвешаны на вяроўцы чайнік для ўмывання, знізу – таз. У другім кутку этажэрка з кнігамі і з паперамі.
Пасярод баковачкі яшчэ быў стол, без абруса, круглай формы, за якім сядзеў цяпер Чайка і мірна калупаўся ў зубах сярнічкаю. Тут, у пакоі, без шыняля і без фуражкі, з зачэсанай набок чупрынкаю кампалка яшчэ больш падобны быў на якогась выпускніка кадэцкага корпусу, чым на дарослага мужчыну, – праўда, жылісты быў, стромкі, нейкая прыхаваная сіла адчувалася нават у яго нерухомасці.
Пакуль Лебедзеў аглядаўся, Чайка ў сваю чаргу сачыў за ім.
– Сядайце, – прамовіў ён і нагою з грукатам высунуў зпад стала другую табурэтку.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.