Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік). Людміла Рублеўская. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Людміла Рублеўская
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2015
isbn: 978-985-02-1428-7
Скачать книгу
Магчыма, гэта волат Менеск усё яшчэ круціць свае жорны і перамолвае камяні – іначай яны будуць расці і запоўняць усю зямлю. А можа, гэта б’юць крыніцы – кроў зямлі. Выпусці яе дарэшты – і зямля памрэ. А можа, гэта барабаны, якія склікаюць падземную варту – ведаеш, пад кожным горадам ёсць свая падземная варта?

      – Я ведаю толькі адно – я кахаю цябе, – прашаптаў Ян і асцярожна паклаў далонь на руку гаспадыні, прыціснутую да каменя калоны. Якія халодныя пальцы… Тонкія бровы пані выгнуліся, нібыта ў недаверы.

      – Гэтае сутарэнне памятае гісторыю аднаго палкага кахання…

      Прыгажуня адышла ад калоны і пачала расповед тым жа ціхім голасам, нібыта хтось мог падслухаць:

      – Гісторыя, старая, як гэты свет… Тут жыў купец з трыма дочкамі. Две родныя, адна прыёмная. Да паненак узялі гувернанта. Ніхто не падумаў пра тое, што малады чалавек занадта гожы для таго, каб браць яго ў дом, дзе жывуць дзяўчаты. Усе трох марылі аб адным. Каханне дасталося толькі адной з іх, няроднай. Старэйшыя даведаліся, што сястра змовілася ўцячы з каханым. Яны звязалі шчаслівіцу шаўковымі шалікамі, замкнулі ў гэтым сутарэнні і пабеглі за бацькам. І якраз пачалася паводка. Свіслач разлілася… Сутарэнне затапіла. Вось і ўсё… Калі жаніх, дарэмна прачакаўшы, прыйшоў сюды і ўбачыў труп, які плавае ў цёмнай вадзе… Норавы тады былі яшчэ больш дзікімі чым цяпер. Ён забіў абодвух сёстраў – забіў кінжалам мізэрэкордзія, адмысловым кінжалам, якім дабівалі паваленых рыцараў у шчыліну паміж латамі і шлемам. А потым павесіўся. Таксама тут, у сутарэнні. Страшна і банальна, праўда?

      Незразумелая ўсмешка кранула тонкія вусны дзяўчыны. Ян пацягнуўся да яе… І зноў свет расплыўся ў яго вачах… Ваньковіч ачуняў толькі ў ложку – як яна, бедная, яго сюды выцягнула з сутарэння? Можа, у доме ёсць яшчэ нехта?

      Але праверыць не атрымлівалася. Пасля свайго прызнання Ян аслабеў. З цяжкасцю падымаўся, каб прайсціся па пакоі… Затое цяпер кожны вечар да яго ложка падыходзіла гаспадыня, каб пацалаваць у лоб. Пасля гэтага наставаў цяжкі сон… Цяжкі – бо ўсё больш вярэдзіла думка пра тое, што робіцца там, за зачыненымі ваканіцамі. Як ён мог так надоўга забыцца пра свой доўг перад айчынай, перад таварышамі? Ці паведаміла гаспадыня ім, што ён жывы? Чым далей, тым усё больш сумніў апаноўваў Яна, і да ягонага кахання прымешвалася атрута. Ён кахаў – і баяўся гэтай бледнай прыгажуні, усё больш баяўся дотыку яе вуснаў да свайго гарачага лба. У начных трызненнях прывідныя водарасці апляталі яго, ён захлынаўся ў вадзе. Не, так далей невыносна. Урэшце ён з роду тых, хто не здраджваў радзіме нават дзеля кахання. Толькі б адчыніць дзверы… Усё часцей прыходзіла жахлівая думка: гэта палон… Няўжо ён патрапіў проста ў рукі тых, з кім змагаўся? Але ж яна выратавала яму жыццё… Цяпер яна мусіць яго адпусціць! Усё роўна ён вернецца – як вяртаецца навязаны на ланцуг звер… На ўсе роспыты і просьбы адказ – няпэўная ўсмешка, пацалунак… А калі настойваў – яе твар па-дзіцячы зморшчваўся, з горла вырывалася жаласнае