Неруш. Віктар Казько. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Віктар Казько
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2016
isbn: 978-5-340-00518-2
Скачать книгу
адзенні, і ў твары, і ў жэстах яго – раптам праступіла нейкая птушыная зліняласць. Але шкадаваў ён у тую хвіліну больш сябе, чымсьці гэтага адзінокага, асуджанага бусла. З буслам усё было проста і зразумела: шкадаванне, а мо абыякавасць бацькі-бусла ці маці-бусліхі загубілі яго. Яшчэ вясной птушкам стала зразумела, што лета чакаецца някормнае, цяжкае. Не думалі, не згадвалі пра будучыню вераб'і, гурганы, а антоны прымалі захады, бо ведалі. больш аднаго бусляняці не выгадаваць сёлета. I яны, пагойдваючыся, трымаючы раўнавагу крыламі, нязграбнымі, няўчэпістымі па дрэве нагамі выкочвалі з буслянак лішнія яйкі, скідвалі іх на зямлю. Няхай застаецца ў іх гняздзе адно толькі яйка, няхай будзе толькі адно птушаня, але каб яно было дужае, каб з яго вырасла сапраўдная птушка, антон, каб хапіла моцы яго крылам на далёкую дарогу ў цёплыя краіны, каб даляцеў ён туды, а вясной вярнуўся назад. I тады на роднай зямлі з'явяцца новыя антоны, і паляцяць яны ў свет бацькоўскімі сцежкамі-шляхамі. А гэтага бусла, відаць па ўсім, пашкадавалі, жыццё далі, а пракарміць як след не здолелі. I вось ён, калі спазнаў ужо неба, тупае па зямлі, абмераў яе, асуджаны памерці. Не здатны ён для далёкага пералёту, будзе толькі замінаць выраю ў дарозе, не дабярэцца да новага сонца, да цёплага краю. Няўдалы ён. Буслы праганяюць яго са сваёй зямлі, са сваёй радні. Яны не могуць кінуць яго ў дарозе. I птушкі ведаюць, што такое еднасць, і еднасць іх жорсткая, бо яны дбаюць перш-наперш пра ўвесь свой род, пра ўвесь свой вырай клапоцяцца. I клопат гэты змушае іх быць бязлітаснымі. Мацвей не можа даць адказ сабе, ці апраўдвае ён, ці асуджае гэтую жорсткасць. Быў час – асуджаў, і не толькі асуджаў. Калі ўпершыню ўбачыў, як буслы пазбаўляюцца ад лішняга, калі яму растлумачылі, чаму і навошта гэта яны робяць, – слёзы, крыўда на гэты жорсткі свет засцілі яму вочы, ён не мог нават і ўявіць сабе, каб хтосьці так бязлітасна забіваў таго, каго яшчэ не было, хто яшчэ но нарадзіўся. Ён жа і сам некалі быў у такім жа стане. I яму ж таксама не хапала, а часам і зусім не было чаго есці, ён адчуваў голад з таго дня, як пачалася вайна, як толькі ён пачаў сябе памятаць. I з ім можна было абысціся гэтак жа, як і з тым буслянём, якое яшчэ не нарадзілася, але ўжо і ў яйку праз сцены сваёй камеры, праз кроў маці адчувала жыццё. I пазней, як тое ж бусляня, можна было звесці са свету, галавой аб хвою, падушку на галаву – і ўсё. Не зведаў бы ён ні голаду, ні холаду, нічога б не зведаў. Але ж яму трэба было зведаць усё гэта. I маці бегала з ім па лесе, хавала ад немцаў яго ў балоце. На гарбу, як вярблюдзіца, вынасіла тры гады. Дык чаму ж гэтыя антоны вось так бязлітасна са сваімі дзецьмі? Ён заплакаў і кінуўся ў хату па стрэльбу. Ён прагнуў звесці рахунак з усім светам за гэтую птушыную літасць-жорсткасць. I не думаў, што сам, калі падыме стрэльбу на гэтую амаль што хатнюю птушку, утворыць яшчэ большую жорсткасць. Цяпер у ім няма і кроплі той злосці на буслоў, яе разнеслі, развеялі па пылінцы гады, ён ужо добра ведае, што жыццё бязлітасна абыходзіцца не толькі з птушкамі. I сёння яго хвалююць не наогул зло і жорсткасць, што творацца ў свеце, а