Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік). Віктар Казько. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Скачать книгу
Дзядзечка Сэм? Ваўчанё са шчаслівай увогуле казачкі аб Чырвонай Шапачцы. А тут ваўкі, крывасмокі будучыя, узгадаваныя і ўкормленыя народным хлебам і салам адстрэлу гэтых ваўкоў, аблавы на ваўчанят, іх маладых памагатых трыццатага кастрычніка 1988 года і падрыхтавалася браніраваная раць, наваяўленыя каралі Стахі часоў перабудовы і галоснасці ў Беларусі. Справа ў тым, што на канец кастрычніка ці на пачатак лістапада прыпадае дзень памінання продкаў. Дзяды. З часоў паганства яшчэ традыцыйнае свята на Беларусі. I не толькі Беларусі. Другога лістапада – афіцыйны дзень памінання продкаў у Прыбалтыцы, палякі пазначылі гэты дзень у календары чырвоным, зрабілі яго непрацоўным. Дзяды адзначаліся ў Мінску і за год да гэтага. Гарсавет даў дазвол. Па ініцыятыве мінскіх нефармалаў – «Талакі» і «Тутэйшых» – быў праведзены агульнагарадскі мітынг. За дазволам правесці такі мітынг нефармалы пры падтрымцы Фонду культуры звярнуліся да ўлад і ў гэтым годзе. Напачатку дазвол быў дадзены. Нейкі чыноўнік з гарадскіх улад не праявіў адпаведнай пільнасці, недаглядзеў, якая вялікая небяспека тоіцца за мёртвымі, калі іх узяць і ўсіх разам памянуць. Сярод іх ёсць жа і белагвардзейцы, «заслужаныя» кулакі і ўвогуле цёмныя асобы. На той свет, не ў партыю, прымаюць усіх. Паміраюць таксама без дазволу, а іншых дык нават і прыстрэльваць даводзілася. Дзеля чаго ж, навошта жывым і сёння паважаным адказваць незразумела за каго і за што, за ўсіх гэтых шматлікіх: дачасна, нечакана і пасля цяжкай і працяглай хваробы, мо нават буржуазнага ці, яшчэ горш, нацдэмаўскага паходжання.

      I хаця ў нейкіх будынінах людзі, якія заўсёды і ўсё канструююць і ўзважваюць, бо яны, падобна, і нараджаюцца з цыркулем і вагамі, гаварылі аб ступені ўзважанасці і канструктыўнасці, падымалі і ставілі пытанне, было ўжо зразумела, што ніякага мітынгу не будзе.

      Гэта стала відавочна і ясна як божы дзень, амаль апоўначы 19 кастрычніка ў Доме кіно на першым, арганізацыйным пасяджэнні рэспубліканскага гісторыка-асветніцкага таварыства памяці ахвяр сталінізму «Мартыралог Беларусі». Менавіта там, у Доме кіно, а па-прастамоўнаму, Красным касцёле, пад яго велічнымі і міласэрнымі скляпеннямі прагучалі першыя залпы невідзімак са світы караля Стаха па тых, хто вельмі ўзнёсся ў апошні перабудовачны час, пачаў падымаць галаву і падаваць голас. Надышла пара спыняць і затыкаць рот.

      Вось для гэтага, для правядзення залпа, невідзімкі стальной раці скінулі, знялі на нейкае імгненне жалезныя маскі. Хоць і не да канца, але паказалі прысутным свой сапраўдны твар, убачыць які стала сёння найвялікшай марай кожнага відушчага. Паглядзець на свае вочы на гэты твар, воблік, кляты з усіх трыбун, са старонак усіх газет, часопісаў, радыё і тэлебачання: бюракрат, бюракрат, бюракрат. Гэты бюракрат зрабіўся амаль што Богам, вышэй за Бога. Усе пра яго гаварылі, усе ведалі, што ён ёсць, ён вінаваты ва ўсіх грахах, але з жывых да той мінуты ніхто яго не бачыў. А тут убачылі. Нічога жудаснага і жахлівага, ні боскага, ні іншапланетнага: «Мадэ ін мама».

      Як