Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік). Адам Глобус. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Адам Глобус
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2015
isbn: 978-609-8147-32-2
Скачать книгу
каб і соладка. Але прырода апякуецца краўцамі. Яна лепіць нестандартныя чалавечыя экзэмпляры. Некаму рукі да каленяў выцягне. Камусьці зробіць дупу ўдвая шырэйшую за плечы. Хтосьці атрымае ад яе куртатыя ногі. Тут і патрабуецца кравец. Ён так спрытна абаўе нестандартную паставу рознымі тканінамі, што прыродныя заганы зробяцца нябачнымі. Ёсць! Ёсць і ў нас такія майстры. Адзін такі – Ян Навіцкі – жыве насупраць Камароўкі. Кожную нядзелю ён выпівае некалькі чарак гарэлкі ў кавярні «Акварыум». Там я і пачуў ягоную гісторыю пра Жоўты пінжак. Вядомы на ўсю Беларусь бізнесовец Іван Старыкевіч вырашыў пашыць сабе Жоўты пінжак. Пінжакоў у таго заможнага капіталіста было шмат, але ў юнацтве ён пабачыў у амерыканскім часопісе Жоўты пінжак і вырашыў, што некалі абавязкова атрымае яго сабе ў гардэроб. Вырашыць вырашыў, але ўсё не было часу мару сваю запаветную здзейсніць. Так бы і пражыў Іван без Жоўтага пінжака, каб зноў не пабачыў яго ў новым амерыканскім фільме пра старыя часы. З фільмам на флэшцы і жоўтым матэрыялам у пакеце бізнесовец Старыкевіч прыйшоў да краўца Навіцкага, прыйшоў да найлепшага мужчынскага краўца. Ян узяў замову, атрымаў ад Івана аванс і пачаў працу. Бізнесовец, хай цяпер яму ў раі складаецца добрая банкаўская гісторыя, разбіўся на матацыкле. Заехаў у сцяну. Як так атрымалася? Каб хто растлумачыў. Цвярозы, ехаў і заехаў у цагляную сцяну. Смерць на месцы. Ян Навіцкі, ясная справа, працу над Жоўтым пінжаком спыніў. Паклаў недашыты пінжак у папяровы пакет і засунуў той пакет на самую высокую паліцу свайго працоўнага стэлажа. Уночы да краўца прыйшоў замоўцанябожчык і запатрабаваў неадкладна дашыць Жоўты пінжак. Навіцкі сваю работу любіць. Трэба ўстаць пасярод ночы і дарабіць пачатае? Устане і даробіць. Замоўца заўжды мае рацыю. Пад раніцу Іван Старыкевіч выйшаў з атэлье Яна Навіцкага ў выдатным Жоўтым пінжаку. З той ночы і пачаў лётаць па Мінску на грукатлівым матацыкле нябожчык у Жоўтым пінжаку. Лётаў ён глыбокімі начамі, людзям спаць не даваў і так усім надакучыў, што давялося раскопваць магілу, адразаць Івану Старыкевічу галаву і класці пад ногі. Такі зомбі не можа падняцца з магілы датуль, пакуль галава ягоная ў нагах ляжыць. Мужчыны, што адразалі і перакладалі бізнесоўцу галаву, выказалі сваё захапленне Жоўтым пінжаком. Некаторыя нават пазамаўлялі ў Яна Навіцкага падобныя пінжакі. Ён іх пашыў, толькі з іншай тканіны, бо такой, як была ў Івана Старыкевіча, ніхто дастаць не змог.

      Чырвонае даміно

      Дырэктар ЦУМа вырашыў шукаць сабе новага начнога вартаўніка, бо ранейшыя штораз напіваліся. Тым часам у магазіне завялася нячыстая сіла. Штоноч розныя рэчы псаваліся ды раскідваліся па падлозе. Дырэктар абвясціў кастынг. Калі хлопцы даведваліся пра перспектыву начнога змагання з нячысцікамі, дык адразу ж адмаўляліся ад такой працы, нават на вялікія грошы не спакушаліся. Толькі адзін маладзён – Жэнік Рэпа – пагадзіўся праз тыдзень пайсці вайною на чорную сілу. Раніцай Яўген узяў сваю старую салдацкую форму і занёс яе на Вайсковыя могілкі, дзе і закапаў у тлустую зямлю. Форма праляжала