Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік). Адам Глобус. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Адам Глобус
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2015
isbn: 978-609-8147-32-2
Скачать книгу
падлогу і разляцелася на дробныя аскалёпкі. Добра, што ніхто з гасцей не парэзаўся і нікога аскалёпкамі не зачапіла і не пасякло. Качан моцна заперажываў. Ён нават аблаяў усіх прысутных на тых вячорках. Але не страта чароўнага люстэрка была найгоршай бядою ў той злашчасны вечар. Ваўкалакі, празнаўшы пра пабітае люстэрка, з усіх куткоў Беларусі зляцеліся ў Мінск і парвалі бізнесоўца Алеся Качана на лахманы.

      Блакітныя зубы

      Маладая мiнчанка ачмурыла лядашчага француза. Той падараваў ёй старажытнае прозвішча – Бурбон. Першае, што зрабіла ўдзельніца праекта «Няроўны шлюб», – уставіла Блакітныя зубы. У яе і так былі роўныя і чыстыя белыя зубы, ды няма межаў для паляпшэння. Трыста трыццаць тры тысячы еўра каштавала трухляваму Бурбону стаматалагічная аперацыя для чарговай жонкі. Жанчына заганарылася блакітназубай усмешкай. Было чым! У асляпляльную ўсмешку і закахаўся сербскі танцор. Бурбон, як ты памятаеш, быў нядошлы, а танцор меў вялікі сэкспатэнцыял. Беларуска злюбілася з сербам. Француз даведаўся пра здраду, сабраў доказы і адсудзіў у здрадніцы Блакітныя зубы, усе як адзін.

      Празрыстае паветра

      Ёсць паданне, што ў старажытныя часы існавала школа мудрых асфіксістаў. Яны ўсе пражывалі на зямлі больш за сто гадоў, бо мелі лёгкае і чыстае дыханне. Калі які з асфіксістаў стамляўся жыць, ён проста выдыхаў з сябе ўсё чыста Празрыстае паветра і паміраў. Чалавек сам спыняў дыханне і адыходзіў у невараць. Ёсць версія, што школа асфіксістаў перастала існаваць, бо чалавецтва незваротна забрудзіла зямное паветра.

      Чырвоная кропка

      У кожнага чалавека ёсць маленечкая Чырвоная кропка. Націснеш на яе і прападзеш. Добра, што мала хто з людзей ведае, дзе дакладна знаходзіцца ягоная Чырвоная кропка. Бо ціснулі б на яе дзеля забаўкі ці дзеля цікаўнасці націскалі б, ціснулі б ад няма чаго рабіць, ад таго, што сумна і млосна, маглі б націснуць і скончыць жыццё ў самазнішчэнні. Менш ведаеш пра Чырвоную кропку – даўжэй жывеш. Смерць, калі з’яўляецца да чалавека, дакранаецца да Чырвонай кропкі. Тая чарнее, чалавек застывае і спыняецца ў шматколерным часе. Чалавечае жыццё – Чырвоная кропка.

      Сус і Gillette

      Сус памыў адну жаночую нагу, памыў і другую жаночую нагу. Паглядзеў ён і ўбачыў, што гэта добра. Сус дастаў брытву Gillette Mach3 пагаліў абедзве жаночыя нагі, палюбаваўся на плён справы сваёй і сказаў, што гэта выдатна. Быў вечар…

      Чортаў дом

      Літаратар захапіўся чортам. Збіраў пра яго, рагатага, казкі. Калекцыянаваў малюнкі ды скульптуры з чортавымі абліччамі. Напісаў некалькі апавяданняў і вялікую гатычную прыгодніцкую аповесць, дзе чорт выступаў за галоўнага героя. Сябры казалі, што кватэра таго літаратара зрабілася Чортавым домам. Прачуў праўдзівы чорт, што ёсць чалавек, які шчыра ім захапляецца, які проста апантаны чартаўшчынай. І надумаў чорт адведаць Чортаў дом. Прыйшоў, падарунак з пекла захапіў – вілы, якімі грэшныя душы ў саганы са смалою закідваюць. Убачыў літаратар чорта з віламі, спужаўся і кінуўся ўцякаць. Чорт за ім пабег, каб сказаць пра