У віры быцця. Ніл Гілевіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Скачать книгу
пришли сказать: где Сталин – там свобода, мир и величие земли».

      Гэта – Ганна Ахматава. Падобныя радкі ёсць і ў Мандэльштама. А вось страфа з Пастэрнака: «…Смех у завалин, и мысль от сохи, и Ленин, и Сталин, и эти стихи».

      Ахматава пісала працытаваныя мной радкі ў тыя дні, калі стаяла ў чарзе, каб перадаць арыштаванаму сыну кавалак хлеба… Дык будзем судзіць?..

1998

      На Беларусь у Вільню…

      Як успрымалася Вільня людзьмі, якія там нарадзіліся? Паэтка Наталля Арсеннева: «Больш як пятнаццаць год мне давялося жыць на чужыне, у Польшчы, але хоць раз на год я прыязджала на Беларусь, у сваю родную Вільню, або да мужавых бацькоў у Валожыншчыну». («Між берагамі», 1979).

      Вось так успрымалі, і толькі так! Асабліва ў часы «Нашай нівы» і ў міжваенны перыяд (1920–1939), калі ў Заходняй Беларусі Вільня была сталіцай культурнай аўтаноміі. Там усё засяродзілася, там! Натуральна засяродзілася – і натуральна Вільня стала сталіцай.

1999

      Лепш бы не ведаць…

      У Народнай Рэспубліцы Балгарыі было 70 тысяч «стукачоў» – то бок, адзін на кожныя 130 чалавек! А сярод інтэлігенцыі – адзін на кожныя 10 чалавек. Удумацца толькі: кожны дзясяты інтэлігент – сакрэтны супрацоўнік Камітэта Бяспекі! Ну і «працаваў жа»: паведамляў, дакладваў, то бок – даносіў…

      Як гэта кажуць: лепш бы не ведаць такое.

1999

      Вось вам і роля музыкі

      Слухаў па радыё ўрыўкі нямецкіх патрыятычных песень і маршаў канца 1930-х гадоў. Гэта – страшна. Страшна ад закладзенай у іх сілы. Гэтыя рытмы, гэтыя выкрыкі… Устаяць цяжка. Масавы псіхоз непазбежны…

      Вось вам і роля музыкі. Пад такую музыку пойдзеш не толькі nach osten. І ў пекла пойдзеш.

      Славянская музыка – нават гераічная – зусім не тое.

7. XI.2000

      І гэта – па радыё!

      15 лютага 2001 года, у 5:30 раніцы, па радыё прагучала вось такая песня (у выкананні групы «Агата Кристи»):

      Улыбаются кошки, Улыбаются мышки, Улыбаются черви В куче дерьма.

      Улюбляются кошки, Улюбляются мышки, Улюбляются черви В куче дерьма…

      Гэта прапагандысты культуры і мастацтва прапануюць замест паэзіі Пушкіна, Лермантава, Цютчава, Някрасава, Блока, Маякоўскага, Ясеніна, Пастэрнака, Твардоўскага, – калі браць толькі рускую паэзію, паколькі гэтая «черведерьмовая» песня складзена на мове рускага народа.

      Не здзіўлюся, калі заўтра запросяць гэты «черведерьмовый» гурт спяваць у сталіцу нашай дзяржавы і над галоўным праспектам Мінска будуць вісець транспаранты, на якіх літарамі, велічынёй па сабаку, напісана: гурт «Агата Кристи». Ну вядома, запросяць! Павінны ж і мінчане ведаць, як «улюбляются черви».

2001

      Але ёсць і другое…

      Калі мы не авалодваем такой міжнароднай мовай, як руская, мы адразаем сябе ад галоўнай крыніцы жыццёва неабходнай нам разнастайнай інфармацыі (навуковай, эканомікагаспадарчай, палітычнай, культурнай і г. д.). Нехта скажа: дзеля гэтага можна авалодаць і карыстацца ангельскай, яна пашырана ў свеце яшчэ больш, чым руская. Пагадзіцца з такім довадам нельга: